БЕЛ Ł РУС

Пад Віцебскам пачалі вырабляць бялковыя батончыкі. Праўда, пакуль што не для беларусаў

3.12.2025 / 23:23

Nashaniva.com

У Віцебскім раёне пачынае працу новая вытворчасць: завод, які раней перапрацоўваў сушаныя гародніну і садавіну, цяпер будзе вырабляць бялковыя батончыкі, паведамляе тэлеканал СТБ.

Фота: СТБ

Прадукцыю плануюць рабіць толькі з беларускіх інгрэдыентаў: сухафруктаў, лясных арэхаў, семак, збожжавых. Абавязковым складнікам стануць сушаныя яблыкі ўласнай вытворчасці. Батончыкі будуць без цукру — яго заменяць натуральныя падсалоджвальнікі і сухафрукты.

Дырэктар прадпрыемства Уладзімір Усціновіч адзначыў, што першыя серыі зрабілі спецыяльна для заказчыкаў з Расіі. Гэта батончыкі на аснове сухафруктаў — разынак, курагі і арэхаў.

Для вытворчасці абралі дзесяць рэцэптаў. Надалей завод мае намер заняцца таксама вытворчасцю сублімаваных ягад і садавіны, паколькі такі спосаб дазваляе максімальна захаваць карысныя рэчывы.

Падобную лінію высокабялковых батончыкаў раней планавалі запусціць і на фабрыцы «Чырвоны мазыранін».

Чытайце таксама:

У Магілёве зрабілі «здаровы» грыльяж з прарошчанай зялёнай грэчкі — хочуць замяніць імпартныя батончыкі

Cям’я адмовілася ад ультраапрацаваных прадуктаў на месяц. Наступствы здзівілі

Ці можна падсілкавацца ў краме, маючы ў кішэні толькі адзін рубель

У свеце дэфіцыт фісташак — усё праз модны дэсерт

Каментары да артыкула