Грамадства33

У Магілёве зрабілі «здаровы» грыльяж з прарошчанай зялёнай грэчкі — хочуць замяніць імпартныя батончыкі

Маладыя навукоўцы з Магілёва распрацавалі новы прадукт — грыльяж, зроблены не з арэхаў ці семак, а з прарошчанай зялёнай грэчкі. Мэта распрацоўкі — стварыць мясцовы прадукт для здаровага харчавання, які пасуне імпартныя снэкі і батончыкі.

Распрацоўшчыкі зрабілі стаўку на выкарыстанне мясцовай сыравіны, імпартазамяшчэнне і прыцэл на экспарт, паведамляе СТБ. Класічны грыльяж з арэхамі залежыць ад замежных паставак, арэхі могуць выклікаць алергію. Грыльяж з грэчкі пазбаўлены гэтых недахопаў, гавораць распрацоўшчыкі.

«Аналагі на рынку адсутнічаюць. Тым больш грэчка — гэта наша мясцовая сыравіна. Пры любых умовах мы не страцім пастаўшчыка прадукцыі», — кажа аспірант Андрэй Барашкаў.

Хруст і смак прадукту забяспечвае сакрэтны сіроп, дакладны склад якога не раскрываецца, паколькі распрацоўка хутка атрымае патэнт. Праект ужо атрымаў дыплом на рэспубліканскім конкурсе інавацый.

Галіновая лабараторыя збожжавых прадуктаў — гэта навуковы хаб, дзе працуюць з усімі збожжавымі культурамі Беларусі: ад трыцікале да аўса. За год тут прарошчваюць да 100 кілаграмаў збожжа. І на выхадзе атрымліваюць самыя нечаканыя прадукты: ад збожжавых кактэйляў і каш хуткага прыгатавання да касметычных масак для твару і нават прынады для рыбы, паведамляе ТБ.

Каментары3

  • а куды іх пасунуць? і як іх будуць сунуць?
    19.10.2025
    >які пасуне імпартныя снэкі і батончыкі.
    теснить = (заставлять отступать) адціскаць цясніць адцясняць
    теснить врага — адціскаць (цясніць, адцясняць) ворага

    пасунуць = подвинуть, сдвинуть

    [Зрэдагавана]
  • Ну
    19.10.2025
    а куды іх пасунуць? і як іх будуць сунуць?, менавіта "подвинут" (на рынку, то-бок, у крамах). Што не так?
  • Ну
    19.10.2025
    Цану за батончык гэтага "здаровага грыльяжа" не падкажыце? Стане зразумела, хто каго і куды пасуне)

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць