БЕЛ Ł РУС

Пятро Пятроўскі хоча, каб у Мінску паставілі помнік Сталіну

6.12.2025 / 21:15

Nashaniva.com

Палітолаг і ідэолаг Кампартыі лічыць, што трэба адмяніць рашэнні з'езда КПСС, на якім Хрушчоў выкрыў культ асобы Сталіна.

Помнік Сталіну, які стаяў на Цэнтральнай плошчы Мінска з 1952 па 1961 год

У беларускіх камуністаў выспела ідэя паставіць у Мінску помнік савецкаму дыктатару Іосіфу Сталіну. Пра гэта заявіў сакратар ЦК Кампартыі Беларусі па ідэалагічнай рабоце Пятро Пятроўскі на пленуме ЦК КПБ. Па яго словах, з такой просьбай нібыта звярталіся як члены партыі, так і простыя грамадзяне.

Пятро Пятроўскі

Пятроўскі падкрэсліў, што ўсталяванне помніка — гэта частка больш шырокага плана, які ўключае адмену рашэнняў ХХ з’езда КПСС, на якім з падачы Мікіты Хрушчова быў асуджаны культ асобы Сталіна. Ён адзначыў, што крытыку Хрушчова як памылковую ацэньвае Камуністычная партыя Кітая, бо, па словах кітайскіх лідараў, менавіта адкіданне ўсёй спадчыны Сталіна прывяло да крызісных з’яў у савецкім грамадстве.

Пятроўскі таксама нагадаў, што ў ліпені 2025 года XIX з’езд Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі прызнаў даклад Хрушчова памылковым і палітычна перадузятым.

Пасля таго ён прапанаваў прызнаць памылковасць рашэння ХХ з’езда КПСС і на ўзроўні КПБ з наступным абмеркаваннем гэтага на міжнародным узроўні сярод камуністычных партый былога СССР.

Чытайце таксама:

Гомельскі «рускамірац» натхніўся Ракасоўскім і запатрабаваў паставіць у Гомелі помнік Сталіну

Мінская крама прадавала ёлачныя шары з пісьменнікамі. Прапагандысты ўбачылі партрэт Геніюш і наляцелі

«Марзалюк — гэта наш зубр». Як праўладны гісторык нечакана стаў трэндам для зумераў у тыктоку

Барыс Хамайда на Дзяды наведаў месца масавых сталінскіх расстрэлаў у Віцебскім раёне

Камуніст з Гомеля запісаўся добраахвотнікам на вайну на баку Расіі. І загінуў

Каментары да артыкула