Грамадства1818

Гомельскі «рускамірац» натхніўся Ракасоўскім і запатрабаваў паставіць у Гомелі помнік Сталіну

Супрацоўнік «Рускага дома ў Гомелі», кіраўнік БГА «Русь» па Гомельскай вобласці Арцём Сакоўскі стварыў крынджовы кліп са сваім удзелам, заўважыў «Флагшток».

Пікет Сакоўскага на гомельскай плошчы Паўстання. Кадр з відэакліпа

Пад агучку штучнага інтэлекту Сакоўскі праспяваў песню з удзячнасцю за помнік Ракасоўскаму ў Гомелі і з лаянкай на адрас апанентаў улады.

Але галоўны пасыл Сакоўскага — ініцыятыва аб усталяванні ў Гомелі помніка Іосіфу Сталіну.

Сакоўскі суправадзіў сваё відэа, знятае на гомельскай плошчы Паўстання, выпадам у бок уладаў:

«Чаму, праз 80 гадоў з дня Вялікай Перамогі, да гэтага часу «саромеюцца» ўсталёўваць помнік вярхоўнаму галоўнакамандуючаму, пад кіраўніцтвам якога была здабытая перамога?!»

Акрамя кіраўніцтва фантомнай «Руссю», Сакоўскі мадэруе рускамірскія паблікі, з'яўляецца каардынатарам штаба расійскага Нацыянальна-вызваленчага руху (НОД) у Гомелі, а таксама працуе ў гомельскім «Рускім доме» — на сайце прадстаўніцтва ён пазначаны як кіраўнік гістарычнага клуба і адказны за працу з суайчыннікамі.

Хоць сам Сакоўскі нарадзіўся не ў Расіі, а ў беларускім Гомелі, незалежнасць Беларусі ён не прызнае і лічыць сваёй радзімай Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку, уздыхаючы па развале СССР.

Ідэю Сакоўскага падтрымаў другі вядомы гомельскі сталініст і прыхільнік Лукашэнкі — прадпрымальнік Віталь Драбышэўскі. Раней ён пайшоў на канфлікт з гомельскімі ўладамі, але акрамя як наездам на яго праз дзяржаўную прэсу караць яго далей мясцовыя ўлады не сталі.

Каментары18

  • 1933
    05.12.2025
    "8 чэрвеня 1933 г. сакратар ЦК КП(б)Б Мікалай Гікала і старшыня СНК БССР Мікалай Галадзед атрымалі сакрэтны ліст з Нараўлянскага раёна. Непісьменная пісулька на беларускай мове, у якой мясцовыя кіраўнікі скардзіліся на страшэнны голад у сваім раёне: “На гэтых днях (2 чэрвеня) меў мейсца з рада вон выходзячы факт: гр. в. Ціхін (Акопскага сельсавету) Сікорская ноччу зарэзала свайго 9-гадовага дзіцяці. Частку ўнутранасцей пасьпела паесьці, назаўтра ўтопіла другога дзіцяці і памерла сама ад істошчэньня”. Такі жудасны факт прыводзілі нараўлянскія начальнікі і слёзна заканчвалі сваё пасланне: “Без сур’ёзнай дапамогі рэспубліканскага цэнтру абысціся не зможам”.
    "Такое ж бядотнае становішча было і ў суседнім Ельскім раёне, аб чым чэкісты рапартавалі ў Менск. У 200 сем’ях з 250 аднаасобных гаспадарак дзеці і дарослыя апухлі ад голаду, за два месяцы з-за схуднення памерла 20 чалавек. “Аднаасобнік хутара Рэдзька Калодзей Мікіта, каб не бачыць пакуты галоднай сям’і, запёр у хаце жонку і трох малалетніх дзяцей, забіў наглуха дзверы і вокны, пасля чаго сам некуды знік. Жонка і двое дзяцей Калодзея ўжо памерлі, аднаго малога выратавалі суседзі. У в.Меляшковічы ўдава Ціханава Ульяна з голаду кінула траіх дзяцей і сышла няведама куды”, – прыводзілі жудасныя прыклады чэкісты.
    На Гомельшчыну з Менска выехала спецыяльная камісія для праверкі фактаў. 21 чэрвеня Бюро ЦК КП(б)Б занесла ў пратакол: у Ельскім і Нараўлянскім раёнах мор закрануў да 60 працэнтаў насельніцтва. Людзі ядуць не толькі “ліпавае лісце, верас, мох і мякіну, а ў некаторых гаспадарках нават катоў, сабак і конскую падаль”. Сталічныя таварышы вымушаны былі прызнаць факт канібалізму: “У в. Акопы… жонка бедняка, пайшоўшага на працу ў горад, вярнулася дадому і знайшла свайго сына Валодзю мёртвым, адрэзала ногі дзіцяці і зварыла са шчаўем. Паела шчаўя сама і пакарміла другое дзіцянё. Назаўтра памерла сама і другое дзіцё”.
  • подзвіг танкіста
    05.12.2025
    Гэты дурачок, мабыць, і не ведае, што вырашальную ролю ў Перамозе над нацыкамі адыграў не нейкі там сталін, а згарэлы ў танку бацька "бацькі". Як не сорамна?!
    П.с. засунулі палец у пашчу - русня адгрызе па локаць. З неўскімі, жукавымі, паскевічамі ды іншымі мураўёвымі акупантамі.
  • Ас
    05.12.2025
    3, 14 дрель

Цяпер чытаюць

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце6

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна рабіць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту летам?

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка26

Ціханоўская перадала ліст патрыярху Варфаламею, які прыехаў у Літву4

Іранскую студэнтку, якую арыштавалі ў Мінску за каментары аб Іране, дэпартавалі з Беларусі9

62‑гадовую грамадзянку Украіны амаль год утрымліваюць на Акрэсціна без абвінавачвання4

У Крыме мясцовыя скардзяцца не толькі на дэфіцыт паліва, але і прадуктаў10

У Беларусі ўвялі ліміт на даўгі за мабільную сувязь: што гэта значыць для абанентаў2

Беларус падрабіў дакументы, каб заняць пасаду старшыні жыллёвага таварыства ў Друскеніках — яго судзілі

Праз удар па Чангарскім мосце рух па ім у бок Крыма перакрыты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце6

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць