БЕЛ Ł РУС

Кіроўцу, які гуляў у анлайн-казіно за рулём маршруткі, знайшлі і пакаралі

9.12.2025 / 0:37

Nashaniva.com

Брэсцкая міліцыя паведаміла, што кіроўца маршрутнага таксі, які замест таго, каб сачыць за дарогай, гуляе ў анлайн-казіно проста падчас руху, ужо знойдзены і пакараны.

Парушальнікам аказаўся 36‑гадовы жыхар Брэста.

Паведамляецца, што за небяспечную язду ён ужо прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, а якое яму вызначылі пакаранне — не ўдакладняецца. 

Чытайце таксама:

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Што зменіцца ў працы маршрутак — асноўныя новаўвядзенні

«А людзей спытаць?» Адны клянуць Лукашэнку за намер ліквідаваць маршруткі, іншыя хваляць

«Чаго з людзей здзекуецеся?!» Лукашэнка загадаў прыбраць маршруткі

Каментары да артыкула