БЕЛ Ł РУС

На месцы двухпавярховікаў 50‑х гадоў у Мінску пабудуюць жылы квартал

9.12.2025 / 18:52

Nashaniva.com

Сталічны ўчастак, абмежаваны вуліцамі Пірагова і Любанскай, рыхтуецца да кардынальных змен. Замест прыватнага сектара і малапавярховай забудовы сярэдзіны мінулага стагоддзя тут з'явіцца сучасны жылы квартал з добраўпарадкаванай тэрыторыяй, паведаміла прадпрыемства «Мінскбуд».

Дапраектнае рашэнне «Мінскграмадзянпраекта»

«Мінскбуд», які выступае заказчыкам праекта, ужо пачаў працу. На гэтым этапе вядзецца рэалізацыя маёмасных правоў грамадзян, якія жывуць у дамах, што трапляюць пад знос.

Для вызвалення тэрыторыі пад новае будаўніцтва плануюць рассяліць 14 жылых дамоў пабудовы 1950‑х гадоў, размешчаных па вуліцы Пірагова, другім завулку Пірагова і вуліцы Любанскай.

У асноўным гэта прыватныя дамы, а таксама тры двухпавярховыя шматкватэрныя будынкі: два васьмікватэрныя і адзін дванаццацікватэрны.

Новае жыллё, якое ўзвядзе «Мінскбуд» на вызваленай пляцоўцы, прызначана для грамадзян, якія стаяць на ўліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

Праект прадугледжвае будаўніцтва двух жылых дамоў агульнай плошчай 27,8 тысячы квадратных метраў. Адзін з дамоў будзе налічваць 13 паверхаў, другі — 16 паверхаў. Акрамя саміх будынкаў, у складзе новага квартала з'явяцца зоны адпачынку, упарадкаваныя двары, дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі і паркоўкі.

Чытайце таксама:

У новым Нацыянальным гістарычным музеі пачаліся аздобныя працы, апошні вежавы кран знялі

У Мінску будуюць гандлёвы цэнтр з трапічным паркам

У Мінску вырашаюць пытанне з пусткамі ў Каменнай Горцы і Дамброўцы — замест іх могуць з'явіцца паркоўкі

Бетанаваць грошы — нацыянальная ідэя беларусаў? Параўналі тэмпы будаўніцтва ў Беларусі, Польшчы, Літве і Латвіі

Каментары да артыкула