БЕЛ Ł РУС

У Лёзне раённая чыноўніца заклікала задаваць ёй пытанні, але адключыла каментары

9.12.2025 / 23:25

Nashaniva.com

Намесніца старшыні Лёзненскага райвыканкама Марына Фалібога-Петухова трапіла ў нязручную сітуацыю, калі звярнулася да жыхароў праз TikTok, заўважыла BGMedia.

Марына Фалібога-Петухова. Фота: lioznonews.by

Напрыканцы лістапада чыноўніца запісала відэа, у якім запрашала землякоў задаваць ёй любыя пытанні — маўляў, яна адкрытая да дыялогу і хоча пачуць людзей.

@m_masha8

♬ оригинальный звук - Марина Фалибога

Аднак у выніку адбыўся кур’ёз: ніхто не змог нічога напісаць, бо каментары пад відэа былі адключаныя. Некаторы час людзі проста маўчалі і выглядала, нібыта ніхто зусім не зацікаўлены ў зносінах. Толькі пазней высветлілася, што каментары былі заблакаваныя самой чыноўніцай — ці свядома, ці яна проста забылася іх уключыць.

Петухова працуе намесніцай старшыні райвыканкама з мая і адказвае за сацыяльную сферу.

Чытайце таксама:

Беларускі чыноўнік загаварыў па-беларуску, чым вельмі здзівіў і парадаваў людзей

Чыноўніка ў Брэсцкай вобласці звольнілі за банкаўскі рахунак у ЕС

Чыноўнік з Пінска стаў мемам

Каментары да артыкула