Чыноўніка ў Брэсцкай вобласці звольнілі за банкаўскі рахунак у ЕС
Намесніка кіраўніка адной з арганізацый Брэсцкай вобласці звольнілі пасля пракурорскай праверкі.

Паводле пракуратуры, чыноўнік адкрыў банкаўскі рахунак у еўрапейскім банку і карыстаўся ім, а гэта забаронена законам «Аб барацьбе з карупцыяй».
Супрацоўніка звольнілі па «дыскрэдытуючых» абставінах. На працягу пяці гадоў яго прызначэнне на кіраўнічыя пасады магчыма толькі па ўзгадненні з кіраўніком раёна.
Каментары