Запускаюць хуткія чыгуначныя перавозкі з Беларусі ў Іран
Лагістычны аператар «Белмытсэрвіс» арганізуе хуткі чыгуначны маршрут для экспартных грузаў з Беларусі ў Іран. Як запэўнівае прадпрыемства, тэрмін дастаўкі складзе 13—15 дзён, піша Office Life.
Фота: Office Life
Па гэтым маршруце кантэйнерны цягнік будзе перавозіць тавары праз Беларусь, Расію, Казахстан і Туркменістан да Ірана. Да станцыі адпраўлення груз дастаўляецца аўтатранспартам, пасля чаго кантэйнеры перагружаюцца на чыгуначныя платформы.
У «Белмытсэрвісе» адзначылі, што гэты маршрут стане адным з самых хуткіх і зручных для дастаўкі грузаў паміж краінамі, дапаможа ўмацаваць пазіцыі беларускіх вытворцаў на міжнародных рынках і пашырыць геаграфію паставак.
Раней быў запушчаны пастаянны сэрвіс па адпраўцы кантэйнерных цягнікоў са зборнымі грузамі паміж Беларуссю і Турцыяй. Таксама арганізаваны новы мультымадальны маршрут з Беларусі ў Калінінградскую вобласць: грузы будуць перавозіцца цягніком да порта ў Санкт-Пецярбургу, а затым на пароме без перагрузкі ў Калінінград.
Чытайце таксама:
У Латвіі задумалі разабраць чыгунку, што вядзе у Расію
У Літве расказалі, ці просяць ЗША вярнуць транзіт беларускіх угнаенняў праз Клайпеду
Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю
На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт