БЕЛ Ł РУС

Дамы на вёсцы дазволілі будаваць без праектнай дакументацыі

22.12.2025 / 20:41

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб спрашчэнні працэдур у будаўніцтве і падключэнні аб’ектаў да размеркавальных інжынерных сетак».

Здымак ілюстрацыйны. Фота з сацсетак

Гэты дакумент накіраваны на спрашчэнне парадку будаўніцтва дзяржаўнымі прадпрыемствамі індывідуальных жылых дамоў у сельскай мясцовасці і палягчэнне іх падключэння да інжынерных сетак.

Цяпер дзяржаўныя забудоўшчыкі змогуць узводзіць такія дамы разам з гаспадарчымі пабудовамі толькі на падставе пашпарта забудоўшчыка, без неабходнасці распрацоўкі праектнай дакументацыі.

Акрамя таго, забудоўшчыкам дазваляецца прадаваць пабудаваныя аб’екты, нават недабудаваныя, на аўкцыёнах без кансервацыі і дзяржаўнай рэгістрацыі на працягу года пасля рэгістрацыі зямельнага ўчастка, на якім яны размешчаныя.

Указ таксама вызначае ўмовы, па якіх эксплуатацыйныя арганізацыі могуць падключаць індывідуальныя дамы да інжынерных сетак па заяўках грамадзян і юрыдычных асоб без удзелу забудоўшчыка. Гэта дазволіць пазбегнуць празмернага рэгулявання, скараціць час і выдаткі на падключэнне, а забудоўшчыкаў вызваліць ад непрыдатных для іх абавязкаў.

Дакумент уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля афіцыйнай публікацыі.

Чытайце таксама:

Аб’ект «Участак». Што напраўду будуюць на былой ракетнай базе пад Слуцкам паводле сакрэтнага распараджэння Лукашэнкі

Дзіцячы лагер пад Мінскам купілі за мільён даляраў, але ўжо праз пару месяцаў вярнулі назад

На таргі трапіў загадкавы недабудаваны замак з 1990‑х недалёка ад Мінска

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум

Каментары да артыкула