БЕЛ Ł РУС

У Баранавічах галоўную навагоднюю ёлку запальваў эльф на пажарнай драбіне ВІДЭА

23.12.2025 / 18:27

Nashaniva.com

У Баранавічах крэатыўна падышлі да адкрыцця галоўнай гарадской навагодняй ялінкі: агні на ёй запаліў эльф, які падняўся да верхавіны па пажарных аўтамабільных драбінах. Відэа гэтай падзеі стала вірусным у сацыяльных сетках, піша БелТА.

Скрыншот з відэа

Як расказала начальніца аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама Наталля Міхальчык, мерапрыемства прыцягнула ўвагу не толькі мясцовых жыхароў, але і людзей з-за межаў горада. Мюзікл пад назвай «Па-конскім наказе», прысвечаны Году Каня, праводзіцца ў Баранавічах ужо трэці год, і кожны раз ён адрозніваецца ад папярэдніх. Ідэя спектакля фармавалася ў творчых дыскусіях: змяняліся героі, касцюмы і нават фармат прыезду Дзеда Мароза і запальвання агнёў на ялінцы.

У мюзікле ўзялі ўдзел каля 300 чалавек. З дапамогай штучнага інтэлекту «ажыла» скульптура каня каля гатэля «Гарызонт», якая прывяла Дзеда Мароза на плошчу.

Пажарнікі далі для пад’ёму эльфа аўтамабільныя драбіны, а адзін з супрацоўнікаў мясцовага аддзела па надзвычайных сітуацыях апрануў касцюм эльфа, пад якім насіў каску для бяспекі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Margarita Bertosh (@margarita.bertosh)

У кульмінацыйны момант эльф падышоў да верхавіны ёлкі, дакрануўся да галоўнай зоркі і запаліў усе агні. Гэтая сцэна спадабалася карыстальнікам сацсетак.

Галоўная ёлка Баранавічаў вышынёй 30 метраў сабраная з 60 жывых ялінак вышынёй па 3—4 метры.

Чытайце таксама:

На Каляды і Новы год беларусаў Вільні і Варшавы запрашаюць на канцэрты

Як рабілі Снежную каралеву для гандлёвага цэнтра Galleria ВІДЭА

Стала вядома, хто стане хэдлайнерам канцэрта каля мінскага Палаца спорту 1 студзеня

Што неабходна, каб навагодняя гірлянда не загарэлася

Жыхары шматпавярховіка скінуліся і самастойна ўпрыгожылі пад'езд да Новага года — толькі паглядзіце

Каментары да артыкула