Усяго патроху11

На Каляды і Новы год беларусаў Вільні і Варшавы запрашаюць на канцэрты

Прадзюсар Алесь Чахоўскі прапануе святочную праграму.

На Каляды канцэрты дае мужчынскі хор «Унія».

26 снежня хор выступіць у Беластоку (14:00) і Варшаве (20:00). 

У праграме канцэрта — беларускія, польскія і ўкраінскія калядкі, выбраныя творы Баха, Моцарта, Гендаля, Грубера, а таксама сучасныя святочныя мелодыі і аўтарскія творы беларускай кампазітаркі Вольгі Падгайскай.

У Беластоку хор выступіць у Aula Magna Палаца Браніцкіх (ul. Jana Kilińskiego 1). Уваход бясплатны па запрашэннях.

Запрашэнні можна атрымаць у Цэнтры Культуры Беларускай у Беластоку (у працоўныя дні з 12.12.2025 г. у гадзінах 9:00—15:00; Jana Kilińskiego 16 lok. 2/07). Тэлефон для даведак: 537 742 000.

У Варшаве хор выступіць разам з велічным арганам і Вольгай Падгайскай у старадаўнім касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў. Квіткі можна набыць тут.

«Унія» — міжнародны мужчынскі хор, заснаваны ў 1990 годзе ў Мінску. За тры дзесяцігоддзі калектыў сабраў у сваім рэпертуары больш за дзвесце духоўных і свецкіх твораў розных эпох, выпусціў некалькі альбомаў і неаднаразова станавіўся лаўрэатам міжнародных конкурсаў.

З 2021 года частка хору разам з кіраўніком Паўлам Гонцам была вымушана пакінуць Беларусь па палітычных прычынах, аднак хор не спыніў сваёй дзейнасці. Цяпер у складзе калектыву беларусы, літоўцы, палякі і ўкраінцы.

На Новы год у Вільні даюць джазавыя канцэрты з удзелам Паўла Аракеляна. Яны пройдуць 31 снежня — у 18:00 і 20:30 у джаз-клубе Downtown Piano Lab.

На чале бэнда — віртуоз і мультыінструменталіст Павел Аракелян. Да яго далучацца чароўны вакал Габіі Баўжайце і энергічныя Джузепэ Ланца (кантрабас) і Джузепэ Дэ Нізі (ударныя).

У гэты вечар прагучаць магутныя і элегантныя сусветныя джазавыя хіты і пранікнёныя навагоднія джазавыя стандарты. Гасцей пачастуюць прасека і прахаладжальнымі напоямі.

Аўтар і вядоўца гэтага вечара — прадзюсар Алесь Чахоўскі.

Квіткі можна набыць тут.

Каментары1

  • Юзік
    22.12.2025
    За 52 еўра я адсвяткую і Каляды, і Новы год, і яшчэ і на Стары Новы год застанецца!

Цяпер чытаюць

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі2

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Усе навіны →
Усе навіны

Краўцоў расчараваны, што беларусы забылі Калеснікаву. «А яна становіцца ледзь не тварам №1»79

У Жлобінскім раёне кіроўца збіў насмерць 17‑гадовага падлетка і ўцёк з месца ДТЗ2

Коўл зноў даў надзею на вызваленне беларускіх палітвязняў6

У мінскім парку імя Уга Чавеса з'явіцца адкрытая лядовая арэна2

Беларуса, які, падобна, жыў у Кракаве і ездзіў часам на радзіму, судзяць за «распальванне варожасці»5

У Італіі знайшлі скрадзеныя шэдэўры Рэнуара, Сезана і Маціса. Затрыманыя дзевяць грамадзян Малдовы1

Расія атакавала Кіеў балістыкай, на Запарожжа скінулі авіябомбы2

У Пецярбургу беларус папрасіў тэлефон. А пасля адмовіўся аддаваць і збіў гаспадара за тое, што не сказаў пароль3

У Падмаскоўі дагарае самы вялікі лагістычны цэнтр Wildberries12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі2

Планавалі вяселле, але не вярнуліся з адпачынку. Што вядома пра 21‑гадовага Глеба і 20‑гадовую Настассю, якія загінулі ў аварыі ў Грузіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць