Павел Дураў прапанаваў аплачваць ЭКА незамужнім жанчынам, якія хочуць зацяжарыць ад яго
Павел Дураў выступіў з ініцыятывай аплачваць працэдуру ЭКА для незамужніх жанчын, якія хочуць зацяжарыць ад яго. Праграма рэалізуецца разам з адной з маскоўскіх клінік і прадугледжвае шэраг умоў: у прыватнасці, на момант апладнення жанчыне павінна быць не больш за 37 гадоў. Як сцвярджае былая супрацоўніца клінікі, удзел у праграме магчымы выключна для незамужніх.
Фота: Monica Schipper Getty Images for amfAR
Заснавальнік Telegram заяўляе, што дзякуючы донарству спермы ён ужо стаў бацькам больш як ста дзяцей, а таксама мае шэсць дзяцей ад трох жанчын. Сам Дураў называе гэта сваім «грамадзянскім абавязкам» — ён лічыць, што такім чынам дапамагае вырашаць праблему недахопу «якаснага донарскага матэрыялу» і зніжае негатыўнае стаўленне да ідэі донарства спермы.
Бізнэсмен таксама звязвае зніжэнне колькасці сперматазоідаў у свеце з экалагічнымі праблемамі, у тым ліку з забруджваннем пластыкам, і адзначае, што ганарыцца сваім укладам у барацьбу з гэтай тэндэнцыяй.
Паводле ацэнак выдання Forbes, капітал Дурава складае каля 17 мільярдаў даляраў, хоць значная частка гэтай сумы звязаная з коштам Telegram. Сам ён раней заяўляў, што плануе перадаць кампанію некамерцыйнаму фонду. Акрамя таго, Дураў валодае невядомай колькасцю біткойнаў, якія, з яго слоў, набыў яшчэ ў 2013 годзе.
Чытайце таксама:
Павел Дураў заявіў, што ЕС выстаўляе невыканальныя правілы
Паўлу Дураву дазволілі выязджаць за межы Францыі
Дураў прайшоўся па Францыі і прапанаваў выкупіць выкрадзеныя з Луўра каштоўнасці
Павел Дураў апублікаваў дэпрэсіўна-песімістычны прагноз на будучыню