Беларусь заканчвае год з 14,3 мільярда даляраў золатавалютных рэзерваў
У 2025 годзе золатавалютныя рэзервы Беларусі істотна павялічыліся і дасягнулі ўзроўню 14,3 мільярда даляраў ЗША. Пра гэта паведаміў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Раман Галоўчанка падчас эфіру на тэлеканале «Беларусь 1».
Фота: БелТА
Са слоў Рамана Галоўчанкі, фактычны рост рэзерваў быў вышэйшым за прагнозныя паказчыкі.
Апошняя зафіксаваная сума, якую агучыў кіраўнік Нацбанка, склала 14,3 мільярда даляраў. Прытым на 1 студзеня 2025 года іх было толькі 8,9 мільярда.
Галоўчанка падкрэсліў, што золатавалютныя рэзервы выконваюць ролю своеасаблівай фінансавай «падушкі бяспекі» для краіны. Яны могуць выкарыстоўвацца, у тым ліку, для аплаты імпарту ў складаных эканамічных умовах. Ён таксама адзначыў, што Беларусь упершыню перасягнула міжнародна прызнаны парог, калі аб’ём рэзерваў дазваляе пакрываць імпарт краіны на працягу трох месяцаў.
На рост рэзерваў значна паўплываў сусветны рост цэн золата. Аднак, як сцвярджае Галоўчанка, істотную ролю адыграла і павелічэнне валютных паступленняў унутры краіны.
Раман Галоўчанка спадзяецца, што станоўчая дынаміка росту золатавалютных рэзерваў захаваецца і ў наступным годзе.
Чытайце таксама:
Лукашэнка заявіў, што сітуацыя ў эканоміцы неадназначная
Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?
Прагноз лепшае, заробкі растуць, але ёсць нюанс. Што адбываецца з эканомікай Беларусі