Эканоміка44

Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?

Золатавалютныя рэзервы Беларусі знаходзяцца на гістарычным максімуме і працягваюць расці. Тлумачым, чаму так і як гэта ўплывае на жыццё.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі. Фота: БелТА

Чаму золатавалютныя рэзервы растуць

Па стане на 1 верасня ЗВР дасягнулі $12,4 мільярда — з пачатку года яны павялічыліся на $3,49 мільярда. Эксперт BEROC Анатоль Харытончык называе тры асноўныя прычыны такога хуткага росту.

«Па-першае, за гэты перыяд значна выраслі цэны на золата, што ў пераліку на даляры дадало каля $1,4 мільярда. Атрымліваецца, што каля 40% не звязана з унутранай эканамічнай палітыкай», — тлумачыць эканаміст.

Другім фактарам Харытончык называе куплю валюты Нацбанкам на ўнутраным рынку.

«Удзельнікі валютнага рынку за сем месяцаў года прадалі валюты прыкладна на $800 мільёнаў больш, чым купілі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Нацбанк выкупляў залішнюю валюту, тым самым балансаваў рынак. Калі б ён гэтага не рабіў, беларускі рубель умацаваўся б яшчэ мацней. Але і інфляцыя магла быць крыху ніжэйшай», — лічыць эксперт.

Трэцім фактарам эканаміст называе перавод часткі актываў з адной катэгорыі ў іншую.

Траціна сёлетняга росту золатавалютных рэзерваў, пра якія кажа Нацбанк, забяспечаная тым, што туды былі пераведзены рэзервовыя сродкі, якія ў краіны былі, але не ўлічваліся ў ЗВР. Атрымліваецца, што сумарны аб'ём валютных актываў Нацбанка вырас не на $3,49 мільярда, а прыкладна на $2,5 мільярда, тлумачыць Харытончык.

Што азначае такі рост для насельніцтва?

Сам па сабе факт павелічэння аб'ёмаў ЗВР наўпрост не ўплывае на ўзровень жыцця і дабрабыт насельніцтва, але гэта не азначае, што ў гэтым няма нічога пазітыўнага для беларусаў.

«Дастатковасць рэзерваў знаходзіцца на гістарычным максімуме. Калі ўзяць комплексны індыкатар рызыка-фактараў адтоку валюты і супаставіць яго з рэзервамі, атрымаем, што яны пакрываюць 100% гэтай рызыкі. Такога ў гісторыі Беларусі яшчэ ніколі не было», — адзначае эксперт.

Кажучы простымі словамі, гэта абараняе нацыянальную валюту ад дэвальвацыі: у Нацбанка ёсць дастатковы запас трываласці на выпадак знешніх шокаў.

«Таму няма ніякіх перадумоў для дэвальвацыі рубля. Гэта не выключае паўзучага паслаблення да кошыка валют, але гаворка будзе ісці пра ваганні ў межах некалькіх працэнтаў цягам года, а не пра дэвальвацыю», — мяркуе эксперт.

Каментары4

  • Сістэма г..но
    07.09.2025
    Ёсік, ваензаказы ідуць, золата падаражэла, выціснутыя за межы сотні тысяч людзей сталі дасылаць сваякам грошы. Траты на сацыялку адрэзалі, пенсіі з'ехаўшым не плацяць. Вось і запас падрос! Бяспраўе засталося. Для грабежнікаў сістэма добрая, для народа не.
  • Змагар
    07.09.2025
    Скажите это нашей новой министерке Алисе которая второй год кричит что рубль вот вот рухнет и срочно закупайте валюту
  • Нуль
    07.09.2025
    Таму няма ніякіх перадумоў для дэвальвацыі рубля. Гэта не выключае паўзучага паслаблення да кошыка валют...», — мяркуе эксперт.
    Эксперт такой эксперт. Когда полетит руский рубль следом полетит и беларуский. И никакие ЗВР не помогут. А с таким конским дефицитом бюджета рф большая вероятность, что уже в 26м году рубль девальвируется раза в полтора

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць