БЕЛ Ł РУС

Зяленскі анансаваў новую сустрэчу дэлегацый ЗША і Украіны

29.12.2025 / 8:51

Nashaniva.com

Зяленскі заявіў, што высока цэніць прагрэс, якога дасягнулі дэлегацыі Украіны і ЗША на працягу апошніх тыдняў.

Фота: тэлеграм прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага

Пасля перамоваў і прэс-канферэнцыі ў ЗША з кіраўніком Белага дома Дональдам Трампам прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі паведаміў у сваім тэлеграм-канале пра дамоўленасць наконт наступнай сустрэчы дэлегацый Украіны і ЗША.

Зяленскі яшчэ раз выказаў падзяку Дональду Трампу за «цудоўную сустрэчу». Паводле яго слоў, яны правялі змястоўную размову па ўсіх пытаннях.

«Высока цэнім прагрэс, якога дасягнулі ўкраінская і амерыканская каманды на працягу апошніх тыдняў», — адзначыў Зяленскі. Асобна ён падзякаваў Стыву Уіткафу і Джарэду Кушнеру за іх удзел і поўную адданасць справе, а таксама адзначыў працу ўкраінскіх прадстаўнікоў, у прыватнасці Рустэма Умерава і Андрэя Гнатава.

Паводле слоў прэзідэнта Украіны, былі абмеркаваныя ўсе аспекты мірнай рамкі і дасягнутыя значныя вынікі. Акрамя таго, Зяленскі і Трамп абмеркавалі паслядоўнасць далейшых дзеянняў.

Паводле Зяленскага, гарантыі бяспекі з’яўляюцца ключавымі на шляху да дасягнення трывалага міру.

«Дамовіліся, што нашы каманды сустрэнуцца ўжо на наступным тыдні, каб фіналізаваць усе абмеркаваныя пытанні», — дадаў прэзідэнт Украіны.

Чытайце таксама:

Трамп з Зяленскім завяршылі сустрэчу. Яна працягвалася дзве гадзіны

Трамп: Няўзгодненымі застаюцца адно-два найбольш складаныя пытанні пагаднення па Украіне

Усё, акрамя Данбаса і яшчэ пары пунктаў. Пра што дамовіліся Дональд Трамп і Уладзімір Зяленскі ў Фларыдзе

На перамовы з Зяленскім Трамп узяў не толькі Уіткафа і Кушнера

Трамп частаваў украінскую дэлегацыю падчас перамоў тортам, названым у свой гонар

Каментары да артыкула