БЕЛ Ł РУС

На адной з заправак у меню знайшлі тыцкалу ФОТА

5.01.2026 / 20:16

Nashaniva.com

На запраўках «Беларуснафты» можна купіць не толькі бензін або дызель, але і перакусіць ды папіць кавы. Адна з кліентак АЗС заўважыла ў меню нешта для яе новае: «Тыцкала ў сметанковым соусе з запечанай бульбай у мундзіры». Кошт невысокі — 13,99 рубля, піша Telegraf.news. 

«Чулі калі-небудзь пра тыцкалу?» — задалася дзяўчына пытаннем у сацсетцы Threads. А ў адказ атрымала няўпэўненыя «не». Толькі адна з падпісчыц расказала, што ў яе мясцовасці так назвалі мачанку.

Посмотреть в Threads

Насамрэч тыцкала — гэта традыцыйная беларуская гарачая страва і разнавіднасць густой падліўкі. У яе дадаюць мяса, сала, цыбулю, грыбы. Падаюць падліву звычайна з запечанай або смажанай бульбай, якую і варта «тыцкаць» у соус.

Знайсці гэтую страву можна не толькі на запраўках. Ёсць тыцкала ў дастаўцы ў Мінску, а яшчэ гэта адна з самых папулярных страў у рэстаранах у Брэсце і Гродне.

Чытайце таксама:

«Селядзец пад шубай» з чырвонай ікрой ад пафаснага рэстарана расчараваў пакупнікоў

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы

У Мінску адкрыўся рэстаран беларускай кухні з памылкай у назве. Атрымалася двухсэнсоўна

243 беларускія рэстараны і кавярні спецыялізуюцца на нацыянальнай кухні

У Беларусі выпусцілі гастранамічную карту краіны. Там ёсць не толькі дранікі

Каментары да артыкула