Ежа33

«Селядзец пад шубай» з чырвонай ікрой ад пафаснага рэстарана расчараваў пакупнікоў

За 51 рубель за паўкіло — ружовая маса ў звычайным кантэйнеры з фольгі.

Гастранамічны рэстаран Fabriq, які вельмі любяць лукашэнкаўскія прыгажуні, стварыў спецыяльнае святочнае меню. Прапаноўвалася замовіць рэстаранныя стравы для свайго хатняга свята.

Сярод пазіцый была і папулярная салата «Селядзец пад шубай» — праўда, з чырвонай ікрой. На рэкламным фота страва выглядала як мініяцюрны торт: па цэнтры — акуратная горка ікры, абрамленая галінкай размарыну. Цана — 51 рубель за паўкілаграмовую порцыю (то бок 102 рублі за кілаграм).

Адна з беларусак падзялілася ў Threads тым, што атрымала за такія грошы. І гэта цудоўная ілюстрацыя для мемаў з серыі «чакане ды рэчаіснасць».

Замест кулінарнага твора мастацтва жанчыне дасталася ружовая маса ў звычайным кантэйнеры з фольгі. Чырвоная ікра была ў невялікім пластыкавым кантэйнеры. А вось пра размарын забыліся.

Візуальна ніколі не здагадаешся, што гэтая страва з элітнага рэстарана, а не з бліжэйшага гіпермаркета. Для параўнання: кілаграм «Селядца пад шубай» у краме каштуе каля 14 рублёў за кілаграм.

Карыстальнікі сацсеткі былі вельмі здзіўленыя, што далёка не бюджэтны Fabriq мог прадаць такое. Але некаторыя пацвердзілі, што атрымалі тое ж самае. У каментарах пачалі жартаваць.

«А вось «Селядзец пад шубай» са звычайнай кулінарыі з вамі ніколі б так не зрабіў».

«Такі fabric, такі details».

Беларуска распавяла, што напісала рэстарану пра сваё здзіўленне: «Першапачаткова адказ быў пра тое, што фармат замовы з сабой прадугледжвае размяшчэнне стравы ў кантэйнеры для транспарціроўкі. Ікру падаюць асобна, каб не пусціла сок на салату. Фатаграфія ў інстаграм носіць інфармацыйны характар, таксама як і вага стравы, якая адрозніваецца на фатаграфіі. Таксама пры замове можна выбраць посуд з сабой або размясціць страву ў сваім посудзе, тады яна будзе па форме і дэкору прыдатная».

Каментары3

  • Янка
    01.01.2026
    Батька им год дал, а женщинам самим лень делать сельдь под шубой
  • Ёсік
    01.01.2026
    Янка, свайго тату не ведаеце, што вусатага мужыка бацькам завеце?
  • Прапаганда й рэчаіснасьць
    01.01.2026
    Гэты фотаздымак ёсьць ідэальная мэтафара таго, як Лукашэнка кажа, што Беларусь жыве, і як Беларусь жыве насамрэч.

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну42

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў5

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага

Самалёт з паплечнікамі Аляксандра Вучыча, якія ляцелі ў Маскву, развярнулі над Літвой назад1

Пуцін узнагародзіў дзеяча РПЦ з Беларусі на расійскі «Дзень народнага адзінства»3

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын12

У Францыі ідзе змаганне за спадчыну Брыжыт Бардо. Мужчына, з якім яна жыла апошнія 30 гадоў, застаецца ні з чым

Кітай збіраецца пабудаваць першы ў свеце плывучы востраў1

На трасе М-1 затрымалі беларуса, які вёз больш чым 50 кілаграмаў насваю

«Газпрам Цэнтр» у Мінску збіраюцца дабудаваць да канца наступнага года4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну42

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць