У ПАР дзясяткі наведвальнікаў фестывалю пацярпелі ад удару маланкі
У Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы на штогадовым фестывалі Di Trupa, які праходзіў 3 студзеня, адбылося трагічнае здарэнне: наведвальнікі пацярпелі ад удараў маланкі.
Фота ілюстрацыйнае
Інцыдэнт адбыўся недалёка ад вёскі Матыбестад, якая знаходзіцца прыкладна за 70 кіламетраў ад адной з трох сталіц краіны, Прэторыі. У мясцовую клініку звярнуліся 150 чалавек.
Большасць пацярпелых атрымалі лёгкія апёкі, аднак два чалавекі загінулі на месцы, а 13 чалавек у крытычным стане былі пераведзеныя ў іншы медыцынскі цэнтр для лячэння.
Мясцовыя ўлады адзначылі, што гэтае здарэнне стала нечаканым і нагадвае пра неабходнасць асцярожнасці падчас навальніц.
Фестываль Mphebatho Troop, ці Diturupa, на якім гэта здарэнне адбылося — гэта фестываль мясцовых нацыянальнай культур і моладзевых груп.
Чытайце таксама:
Бенгальскія агні на шампанскім сталі прычынай пажару ў бары ў Швейцарыі, дзе загінулі 40 чалавек
Каля Мачу-Пікчу сутыкнуліся два турыстычныя цягнікі
У Італіі каля ста чалавек захраслі на канатнай дарозе ў Альпах