БЕЛ Ł РУС

Жонка палітвязня напісала, што яе мужа яшчэ не вызвалілі. Джон Коўл ёй адказаў

9.01.2026 / 13:20

Nashaniva.com

Спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША летась некалькі разоў бываў у Мінску з візітам да Лукашэнкі.

Джон Коўл. Фота: Yauhen Yerchak Anadolu via Getty Images

Жонка палітвязня, якая жыве ў Варшаве (поўнае імя яе не пазначана), звярнулася ў твітары да спецыяльнага прадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла.

«Я беларуска. Я жонка палітвязня. У нас маленькія дзеці. Майго мужа яшчэ не вызвалілі, але ў мяне ёсць надзея, і я дабраслаўляю вас, містэр Джон Коўл».

Той адказаў жанчыне: «Працую над гэтым».

Working on it. John Coale., https://t.co/PZXthLdPD5

— john coale (@johnpcoale) January 9, 2026

Нагадаем, у 2025 годзе ў выніку візітаў амерыканскай дэлегацыі ў Беларусь на чале з Коўлам былі вызвалены тры групы палітвязняў. Першую (14 чалавек) выпусцілі 21 чэрвеня — сярод іх былі Сяргей Ціханоўскі і Наталля Дуліна. Усіх вывезлі ў Літву. Гэтым жа маршрутам 11 верасня вывезлі 51 палітвязня (у гэтай групе былі Ігар Лосік, Зміцер Дашкевіч) — 52‑м павінен быў стаць Мікола Статкевіч, але ён выламаў дзверы аўтобуса і вярнуўся ў Беларусь.

Апошнюю на гэты момант групу (123 чалавекі) вызвалілі 13 снежня — большасць нечакана дэпартавалі ва Украіну (у тым ліку Марыю Калеснікаву, Віктара Бабарыку, Паўла Севярынца, Максіма Знака, Аляксандра Фядуту), яшчэ некалькі чалавек (разам з Алесем Бяляцкім) — у Літву.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула