БЕЛ Ł РУС

Мінэнерга: 10‑15 населеных пунктаў застаюцца без святла

9.01.2026 / 18:59

Nashaniva.com

Міністр энергетыкі Беларусі Дзяніс Мароз па выніках ліквідацыі ў краіне наступстваў непагадзі заявіў, што энергасістэма ў цэлым справілася з пастаўленымі перад ёй задачамі.

Фота: Мінэнерга

Дзяніс Мароз паведаміў журналістам, што амаль ва ўсіх населеных пунктах, пацярпелых ад непагадзі, адноўлена электразабеспячэнне.

Пакуль яшчэ застаюцца каля 10—15 населеных пунктаў, у якіх з’яўляюцца новыя адключэнні — гэта, як запэўніў міністр, рэшткавыя з’явы пасля сыходу цыклону з тэрыторыі Беларусі.

Адказваючы на пытанні аб працы арганізацый, якія займаюцца энергазабеспячэннем, міністр адзначыў, што агулам сістэма дала рады і ўсе пастаўленыя задачы рэалізуюцца. На будучыню з набытага домведу робяцца высновы.

Чытайце таксама:

Падчас снегападу мінскія таксісты паднялі цэны ў два-тры разы

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Беларускія чыгуначнікі чысцяць шляхі спецыяльным цягніком

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

93 прыгарадныя аўтобусы не даехалі да канцавога пункта маршруту, у 43 выпадках маршруты былі адмененыя

Каментары да артыкула