Надвор'е

93 прыгарадныя аўтобусы не даехалі да канцавога пункта маршруту, у 43 выпадках маршруты былі адмененыя

Як і Мінск, практычна ўся Мінская вобласць знаходзіцца ва ўладзе цыклону «Улі». Усе службы цэнтральнага рэгіёна працуюць у кругласутачным рэжыме. Пра гэта паведаміў начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Лапановіч, піша «Мінская праўда».

Ілюстрацыйнае фота Onliner.by

— На дарогах фіксуюцца заторы. Разам з тым, вялікіх праблем на асноўных рэспубліканскіх трасах няма, аднак цяжкасці ў руху ўсё ж маюць месца, — падкрэсліў Сяргей Лапановіч.

Што да сітуацыі на чыгунцы, асобныя цягнікі ідуць з адхіленнем ад графіка.

— Затрымкі фіксуюцца на маршрутах Мінск — Орша, Мінск — Гомель, Мінск — Брэст. Зарэгістравана затрымка 20 цягнікоў на 6—57 хвілін. На жаль, у снежных заносах захрасае і грамадскі транспарт.

— Зафіксавана 93 выпадкі, калі прыгарадныя аўтобусы не даехалі да канцавога пункта маршруту. Яшчэ ў 43 выпадках маршруты былі адмененыя альбо транспарт не заязджаў на прыпыначныя комплексы. Больш за 40 аўтобусаў не даехалі да канцавога прыпынку. Падраздзяленні МНС каля 40 разоў прыцягваліся для вызвалення транспарту, які захрас у снезе, — адзначыў Сяргей Лапановіч.

Існуюць праблемы з праездам спецыяльнага транспарту да месцаў выкліку.

— Так, зафіксавана 8 такіх выпадкаў для аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі: у Бярэзінскім, Чэрвеньскім, Мінскім, Нясвіжскім і Любанскім раёнах. Аднак службы аператыўна задзейнічалі ўборачную тэхніку — у выніку хуткія, аўтакрамы змаглі дабрацца да месца прызначэння.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як жыхары вёскі пад Маладзечнам змагаюцца за чыстую ваду ўжо 15 гадоў

Трамп расказаў, калі сустрэнецца з Пуціным3

24‑гадовага хлопца з Асіповічаў, які хацеў увайсці ў IT, асудзілі па палітычным артыкуле, хоць ён нічога не зрабіў11

Расія закрые культурныя цэнтры нямецкага Інстытута Гётэ1

Сайман Шустэр: Гэта яна. Зяленскі афіцыйна запусціў аперацыю M&Ms, каб паралізаваць маскоўскія аэрапорты21

Заўтра ў Беларусі магчымы тарнада

Статкевіч заклікаў «глыбокапаважаную Нашу Ніву» не выкарыстоўваць слова «лабуда», а Ціханоўскага — не наракаць на СМІ36

Букмекеры абнавілі спіс фаварытаў на Нобелеўскую прэмію па літаратуры1

У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў32

Сталі вядомыя жахлівыя абставіны смерці былога вучонага сакратара Інстытута гісторыі. Яму было 45 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць