Грэнландцы адзіным фронтам выступілі супраць прэтэнзій Дональда Трампа
Палітыкі запатрабавалі ад прэзідэнта ЗША спыніць «пагардлівае стаўленне да краіны».
Сталіца Грэнландыі — Нуук. Фота: Steffen Trumpf / picture alliance via Getty Images
Грэнландцы адзіным фронтам выступілі супраць прэтэнзій Дональда Трампа, піша Bild.
У сумеснай заяве старшыні ўсіх пяці партый у парламенце Грэнландыі Інатсісартут заявілі: «Мы не хочам быць амерыканцамі, мы не хочам быць датчанамі, мы хочам быць грэнландцамі».
Палітыкі запатрабавалі ад прэзідэнта ЗША спыніць «пагардлівае стаўленне да нашай краіны». Грэнландцы настойваюць, што будучыня Грэнландыі павінна вызначацца выключна грэнландскім народам.
Грэнландыя ўваходзіць у склад Каралеўства Данія, але валодае шырокай аўтаноміяй. На востраве пражывае ўсяго каля 57 000 чалавек. Ён мае надзвычай важнае стратэгічнае значэнне з-за свайго геаграфічнага становішча, памераў і запасаў прыродных рэсурсаў.
Чытайце таксама:
Трамп: ЗША павінны валодаць Грэнландыяй, каб не дапусціць яе захопу Расіяй і Кітаем
Трамп можа даць кожнаму жыхару Грэнландыі па 100 тысяч даляраў за далучэнне да ЗША
«Мы не прадаёмся». Што кажуць жыхары Грэнландыі пра цікавасць Трампа да вострава
Рубіа заявіў, што ЗША збіраюцца купіць Грэнландыю, а не забіраць яе сілай
Спецпасланнік Трампа ў Грэнландыі: Гаворка пра незалежнасць вострава, а не пра анексію