БЕЛ Ł РУС

Іранскія ўлады навязваюць кантакты з кіраўніцтвам ЗША

12.01.2026 / 21:54

Nashaniva.com

Як паведамляе выданне Axios са спасылкай на свае крыніцы, міністр замежных спраў Ірана Абас Аракчы ў мінулыя выхадныя выйшаў на сувязь з прадстаўніком Белага дома Стывам Уіткафам. Бакі абмяркоўвалі магчымасць асабістай сустрэчы ў найбліжэйшы час.

Абас Аракчы. Фота: AP Photo/Hussein Malla

Паводле крыніц выдання, такія дзеянні Тэгерана могуць сведчыць пра жаданне зменшыць напружанасць у адносінах з Вашынгтонам або хаця б выйграць час да таго моманту, калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прыме рашэнне аб далейшых кроках супраць іранскага рэжыму.

Таксама адзначаецца, што кантакты паміж Уіткафам і Аракчы пачаліся яшчэ падчас перамоў па ядзернай праграме Ірана ў мінулым годзе. Яны не спынялі абмен паведамленнямі нават пасля таго, як ЗША нанеслі ўдары па іранскіх ядзерных аб’ектах.

Чытайце таксама:

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»

«Грубы імперыялізм». З'явіўся аналіз новай палітыкі ЗША вачыма лукашэнкаўскіх сілавікоў

Дональд Трамп апублікаваў пост пра гатоўнасць ЗША дапамагчы Ірану

Іранскія мулы лічаць умяшанне ЗША вельмі малаверагодным

Каментары да артыкула