Свет33

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»

Кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета Святлана Ціханоўская выказала салідарнасць з удзельнікамі масавых пратэстаў у Іране. Сваю заяву яна апублікавала ў сацыяльнай сетцы X.

Святлана Ціханоўская. Фота: Riccardo Savi \ Getty Images for Concordia Annual Summit

«Мужнасць іранцаў, якія патрабуюць свабоды і годнасці перад тварам жорсткіх рэпрэсій, заслугоўвае павагі і захаплення ўсяго свету. Вашы галасы не могуць быць заглушаны. Тыранія заўсёды падае. Мы салідарныя з народам Ірана», — напісала Ціханоўская.

Паведамленне з’явілася на фоне маштабнай хвалі пратэстаў, якія ахапілі большую частку Ірана за апошнія два тыдні. Акцыі пачаліся як рэакцыя на рэзкі скачок інфляцыі, аднак хутка перараслі ў палітычныя маніфестацыі: пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі рэлігійнага кіраўніцтва краіны.

Улады Ірана ўвялі жорсткія абмежаванні на доступ да інтэрнэту па ўсёй краіне, каб перашкодзіць каардынацыі пратэстаў, а таксама распаўсюду інфармацыі.

Каментары3

  • любоў ЗША ў дачынення да Ірана і маёй любай Беларусі
    11.01.2026
    Цалкам Падтрымліваю намагання, любоў ЗША ў дачынення да Ірана і маёй любай Беларусі (ВКЛ)
  • Морфеус
    11.01.2026
    Молодец, Светлана.
    Четко кратко и по делу. Сразу высказала свою позицию, сразу понятно что это наш человек, достойный.
    Просто для контраста виляниям бабарико и Колесниковой
  • Брутто
    11.01.2026
    Морфеус, какие ставки в "офисе"?

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскі блогер паскардзіўся, што «Наша Ніва» няправільна пераказала яго дыялог са Спарышам. Камісія па этыцы стала на бок «НН»16

Пункт «Кузніца» на польска-беларускай мяжы падключылі да новай хуткаснай дарогі6

Раскрытыя падрабязнасці забойства ва Ушачах нованароджанага дзіцяці

Вынеслі прысуд 54 абвінавачаным па справе махлярскіх кол-цэнтраў3

Львоўскі: Лугіной было б добра жыць пару стагоддзяў таму, калі было модна скардзіцца на сялян8

Apple вярнула статус самай дарагой кампаніі свету1

Ва Уроцлаве затрымалі двух нападнікаў, што жорстка збілі ўкраінскую пару. Што за яны40

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ3

Статкевіч: У 1917 годзе прынцып «Война до победного канца» ўжо прывёў Расію да нацыянальнай катастрофы39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка4

Стала вядомая асоба беларускі, якая загінула ў Батумі. Разам з ёй у перакуленым мікрааўтобусе была дачка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць