БЕЛ Ł РУС

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

18.01.2026 / 17:57

Міра Нікановіч

Беларускі рэпер Сярога трапіў на буйное расійскае рэаліці-шоу. Калі выйграе, атрымае больш за 100 тысяч еўра. Калі не, застанецца толькі з пашкоджанай рэпутацыяй.

Фота: stambul_tnt / Instagram

Праект, куды трапіў Сярога, належыць расійскаму тэлеканалу ТНТ. Гэта пяты сезон шоу «Выжыць у…». Ідэя простая: дзве каманды, з зорак і з простых людзей, збіраюцца ў розных гарадах за межамі Расіі, удзельнічаюць у іспытах і бавяць час са сваёй камандай, а часам і выжываюць у складаных умовах. Пераможца атрымлівае грошы, сёлета гэта 10 мільёнаў расійскіх рублёў — каля 108 тысяч еўра.

Першы і трэці сезоны здымалі ў Дубаі, другі і чацвёрты — ва ўзбекскім Самаркандзе. Цяпер праект, а разам з ім і Сярога, дабраўся да Стамбула.

Выйшла ўжо два выпускі — атрымалася так эмацыйна, што шоу нават трапіла ў трэнды Google па Беларусі. Шмат у чым гэта здарылася праз Сярогу, якога адна з удзельніц назвала майстрам па пераабуванні.

Сярогу накіравалі ў каманду зорак, дзе ён хутка стаў лідарам і заадно паабяцаў падняць рэйтынгі шоу. Па ўмовах праекта ўдзельнікам трэба вызначыць, хто з каманды пойдзе на малы іспыт і такім чынам акажацца пад пагрозай выбывання. Сярога спачатку прапанаваў вызначыць ахвяру праз лёсаванне, потым сарыентаваў каманду, каб галасавалі супраць найслабейшай удзельніцы, пазней паабяцаў, што сам пойдзе на іспыт і ўвогуле не будзе галасаваць. А потым усё ж галасаваў за найслабейшую ўдзельніцу.

Праз свае паводзіны Сярога ўжо атрымаў шмат новых анлайн-хейтараў, хаця ёсць у яго і падтрымка. Вось што пішуць гледачы ў інстаграме шоу:

«Ну вельмі непрыемны ўдзельнік».

«Хацеў падняць рэйтынгі, а апусціў гонар».

«Першы прэтэндэнт на крынж года 2026. Яшчэ ў яго такі дыялект падазроны».

Чытайце таксама:

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Беларусь апынулася ў топе краін па тэмпах укаранення DeepSeek

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ

Каментары да артыкула