Навука і тэхналогіі22

Беларусь апынулася ў топе краін па тэмпах укаранення DeepSeek

У 2025 годзе выкарыстанне генератыўнага ШІ ў свеце працягнула расці: у другім паўгоддзі доля карыстальнікаў павялічылася на 1,2 працэнтных пунктаў і дасягнула 16,3% насельніцтва планеты. Гэта азначае, што прыкладна кожны шосты чалавек у свеце ўжо выкарыстоўвае ШІ для вучобы, працы ці рашэння задач. Але нягледзячы на агульны рост, даныя паказваюць амаль двухразовы — і ўзмацняльны — лічбавы разрыў паміж краінамі глабальных Поўначы і Поўдня. Пра гэта гаворыцца ў свежай справаздачы Microsoft, піша Devby.io.

Карта выкарыстання штучнага інтэлекту ў свеце

У краінах глабальнай Поўначы ШІ выкарыстоўваюць 24,7% працаздольнага насельніцтва, тады як у краінах глабальнага Поўдня — толькі 14,1%. У лідарах ААЭ — тут паказчык складае 64%. У топ-5 таксама ўвайшлі Сінгапур, Нарвегія, Ірландыя і Францыя.

Беларусь знаходзіцца ў ніжняй чвэрці спіса прыкладна 150 краін з вынікам 8,4% — +0,8 працэнтных пунктаў у другім квартале да першага.

Паралельна з гэтым у 2025 годзе адбыўся яшчэ адзін важны зрух — імклівы рост кітайскай нейрасеткі DeepSeek, якая атрымала заўважную перавагу ў краінах, дзе доступ да заходніх ШІ-сэрвісаў абмежаваны ці ўскладнены. Стартап прапанаваў цалкам бясплатнага чат-бота без падпіскі і платных функцый, тым самым ліквідаваўшы як фінансавыя, так і тэхнічныя бар’еры для доступу.

Найбольшая папулярнасць DeepSeek зафіксавана ў Кітаі, Расіі, Іране, Кубе і Беларусі. У Кітаі ўзровень распаўсюджвання DeepSeek складае 89%, у Беларусі — 56%. Гэта нават больш, чым у Расіі — 43%. Таксама платформа хутка расце ў краінах Афрыкі. Для параўнання, у Грузіі, Азербайджане і Манголіі ўзровень распаўсюджвання DeepSeek ніжэйшы за 5% — у тым жа дыяпазоне, што ў ЗША і большасці краін Еўропы.

Карта выкарыстання кітайскай нейрасеткі DeepSeek у краінах свету

Поспех DeepSeek адлюстроўвае больш шырокую тэндэнцыю, адзначаюць у Microsoft: глабальнае распаўсюджванне ШІ вызначаецца не толькі якасцю мадэляў, але і даступнасцю, эканамічным кантэкстам і палітычнымі ўмовамі. Адкрытыя ШІ-мадэлі могуць хутка маштабавацца ў рэгіёнах, якія аказаліся выключанымі з першай хвалі ШІ-ўкаранення, і становяцца інструментам тэхналагічнага і геапалітычнага ўплыву.

У цэлым даныя Microsoft сведчаць, што свет імкліва асвойвае ШІ, але гэта адбываецца вельмі нераўнамерна. У лідарах па-ранейшаму краіны, якія рана інвеставалі ў лічбавую інфраструктуру, навыкі і дзяржаўныя ШІ-ініцыятывы. Таксама рост платформаў накшталт DeepSeek сведчыць пра тое, што наступная хваля карыстальнікаў ШІ можа прыйсці не з традыцыйных тэхналагічных цэнтраў, а з краін глабальнага Поўдня і дзяржаў з абмежаваным доступам да заходніх тэхналогій.

Каментары2

  • Барадзед
    13.01.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Хамячкі
    14.01.2026
    Праз VPN chatgpt лётае ў Беларусі. Усе складаныя пытанні толькі там. Для пошука і хуткіх пытанняў perplexity і ai google

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Закрываецца адзін з беларускіх шэлтараў у Варшаве7

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць