БЕЛ Ł РУС

У Польшчы беларуса злавілі з амфетамінам і хутка дэпартавалі

13.01.2026 / 17:52

Nashaniva.com

У польскім горадзе Лукаў, што ў Люблінскім ваяводстве, паліцыя затрымала 35‑гадовага грамадзяніна Беларусі, які паводзіў сябе агрэсіўна і ў якога знайшлі амфетамін і цыгарэты без польскіх акцызных марак. Мужчына правёў ноч у паліцэйскім ізалятары, на наступны дзень яму выставілі абвінавачванні, а пасля дэпартавалі ў Беларусь.

Фота: lukow.policja.gov.pl

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю раніцай на чыгуначнай станцыі, дзе паліцыя атрымала паведамленне пра сварку паміж падарожнікамі. На месцы супрацоўнікі заспелі трох мужчын, адзін з іх быў відавочна п’яны і вельмі агрэсіўны. Гэта быў 35‑гадовы грамадзянін Беларусі, які абражаў паліцэйскіх і нават штурхаў іх.

Пры аглядзе ягоных рэчаў знайшлі некалькі грамаў амфетаміну і некалькі ўпаковак цыгарэт без польскіх акцызных марак. Затрыманы не падпарадкоўваўся камандам паліцэйскіх і яшчэ адбіваўся ад іх нагамі.

Пасля гэтага паліцыя падала хадайніцтва аб дэпартацыі грамадзяніна, і ўжо ў той самы дзень яго пераправілі ў Памежную службу ў Бела-Падлясцы. Там прынялі адміністрацыйнае рашэнне аб дэпартацыі ў Беларусь і забароне ўезду ў Польшчу і краіны Шэнгенскай зоны на 7 гадоў.

Чытайце таксама:

Летась у Польшчы ўдвая павялічылася колькасць прымусова дэпартаваных беларусаў

П'яны беларускі дальнабойшчык ледзь не ўрэзаўся ў гандлёвы цэнтр у Польшчы. Яго дэпартавалі

Беларус, якога збіраліся дэпартаваць пасля канцэрту Каржа, папрасіў у Польшчы міжнародную абарону

Беларуса дэпартавалі з Польшчы пасля таго, як два разы злавілі п'яным за рулём

Каментары да артыкула