БЕЛ Ł РУС

Пры вялікім марозе кіпень замярзае імгненна. Ведаючы гэта, людзі ладзяць зімовыя феерверкі ВІДЭА

13.01.2026 / 22:53

Nashaniva.com

У марозныя дні можна самастойна праверыць адну цікавую і парадаксальную з'яву — гарачая вада замярзае хутчэй за халодную. Гэта так званы эфект Мпембы (Mpemba-effect), адзначае тэлеграм-канал nadvorie, а выданне «Люстэрка» знайшло ў сеціве прыклад, як беларуска практычна яго дэманструе на фоне архітэктурнага помніка.

Эксперымент з кіпнем каля касцёла ў Гервятах Астравецкага раёна. Студзень 2026 года. Скрыншот: threads.com/@ka.minskaya

Назва пайшла ад імя танзанійскага школьніка Эраста Мпембы, які яшчэ ў 1960‑я заўважыў пры гатаванні марозіва, што гарачае яно застывае хутчэй за халоднае. У выпадку з кіпнем часта гарачая вада цалкам выпараецца, не далятаючы да зямлі.

Пры ўсёй нагляднасці дакладных навуковых абгрунтаванняў гэтаму пакуль няма. Здагадкі такія:

Беларусы такія эсперыменты ўжо ставяць. Кіпень для гэтага прывезлі ў тым ліку да вядомага касцёла ў Гервятах.

«У Беларусь прыйшлі маразы. Выліла кіпень — і атрымаўся сапраўдны зімовы феерверк», — расказала адна з карыстальніц Threads і прадэманстравала эфект.

Посмотреть в Threads

У каментарах, праўда, не ўсе ўхвалілі такія доследы, пабачыўшы ў іх небяспеку для здароўя:

«Добра, што феерверк, а не накіраванне ў апёкавае аддзяленне».

«Хто гэтыя людзі, свядома льюць кіпень над галавой? І яшчэ і ўверх паглядзяць, ці атрымалася».

«Гэта як з петардамі. Можна атрымаць апёк твару, вачэй, галавы… Але выглядае, вядома, ваў!»

«Літаральна ў мінулым годзе бачыла такое відэа, як дзяўчына атрымала апёкі праз такі феерверк. Неяк трэба думаць, што прыгожа, а што бяспечна».

«Згодная, бяспека важнейшая. Я загадзя паспрабавала і рабіла ўсё вельмі акуратна пры моцным марозе. Дзякуй за клопат», — адказала на такія каментары аўтарка паста.

Чытайце таксама:

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Пры якіх умовах зімой дзіця лепш не адпраўляць у школу?

Лукашэнка прызнаўся, што гэта ён папрасіў у Бога шмат снегу і мароз. І прапанаваў выяўляць ворагаў з дапамогай абраза

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ

Каментары да артыкула