БЕЛ Ł РУС

У Кіеве затрымалі мужчыну, якога падазраюць у каардынаванні цэляў для расіян праз беларускіх сілавікоў

14.01.2026 / 16:13

Nashaniva.com

У Кіеве затрымалі грамадзяніна Украіны, якога падазраюць у перадачы каардынат энергетычных аб’ектаў для расійскіх удараў. Паводле звестак украінскіх праваахоўнікаў, ён дзейнічаў праз прадстаўнікоў беларускіх сілавых структур, піша «Радыё Свабода».

Наступствы расійскага ўдару ў Кіеве 25 кастрычніка 2025 года. Фота: «Радыё Свабода»

Як паведамляе крыніца «Радыё Свабода», мужчыну інкрымінуюць дзяржаўную здраду ва ўмовах вайны. За гэта яму пагражае да 15 гадоў турмы або пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.

Следства лічыць, што мужчына добраахвотна супрацоўнічаў з Расіяй: збіраў і перадаваў інфармацыю пра месцы размяшчэння ўкраінскіх вайсковых падраздзяленняў і ахову энергааб’ектаў у Кіеве. Звесткі ён нібыта перасылаў супрацоўніку Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, які меў дачыненне да тэлеграм-бота беларускай памежнай службы.

З матэрыялаў справы вынікае, што затрыманы паспеў перадаць каардынаты падраздзялення, якое ахоўвала адну з кіеўскіх цеплаэлектрацэнтраляў. Пасля расійскага абстрэлу ён таксама паведаміў свайму куратару пра вынікі ўдару і заклікаў працягваць атакі.

25 кастрычніка 2025 года адна з ЦЭЦ у Кіеве сапраўды была пашкоджаная ў выніку расійскага ўдару, хоць некаторыя расійскія СМІ заяўлялі пра яе поўнае знішчэнне.

Цяпер украінскія следчыя аналізуюць тэлефонныя размовы і перапіску затрыманага, каб высветліць усе акалічнасці справы.

Чытайце таксама:

На БТ заявілі, што шпіён Уладзімір Усер пісаў з Польшчы ў камісію па вяртанні

Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза

Ва Украіне асудзілі на 15 гадоў агента беларускага КДБ

Каментары да артыкула