Свет11

Затрыманага ў Францыі расійскага баскетбаліста абмянялі на асуджанага ў Расіі француза

Расійскага баскетбаліста Данііла Касаткіна абмянялі на француза Ларана Вінацье, якога падазраюць у шпіянажы, паведаміла ФСБ Расіі.

Данііл Касаткін

Данііла Касаткіна, які гуляў за маскоўскі баскетбольны клуб МБА-МАІ, затрымалі 21 чэрвеня 2025 года ў парыжскім аэрапорце Шарль дэ Голь па запыце ЗША. Яго падазравалі ва ўдзеле ў хакерскай групе, якая праводзіла атакі з дапамогай праграм-вымагальнікаў.

Паводле амерыканскіх уладаў, сетка, з якой звязваюць баскетбаліста, узламала каля 900 кампаній, у тым ліку два федэральныя ведамствы ЗША. Сам баскетбаліст сваю віну не прызнаваў.

У кастрычніку французскі суд вырашыў выдаць Касаткіна ЗША, аднак прэм’ер-міністр Францыі Себасцьян Лекарню не падпісаў пастанову аб экстрадыцыі.

Ларан Вінацье за кратамі

Палітолага Ларана Вінацье затрымалі ў Маскве ў чэрвені 2024 года, калі ён працаваў у швейцарскім Цэнтры гуманітарнага дыялогу. У кастрычніку таго ж года яго асудзілі на тры гады калоніі за ўхіленне ад абавязкаў «замежнага агента». У жніўні 2025 года стала вядома, што супраць француза таксама распачалі справу аб шпіянажы.

У снежні на штогадовай прамой лініі журналіст французскага тэлеканала TF1 спытаў Уладзіміра Пуціна пра лёс Вінацье. У адказ Пуцін заявіў, што ўпершыню чуе пра гэту справу. Пазней прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што Масква зрабіла Парыжу «прапанову».

Каментары1

  • Вольга
    08.01.2026
    Разумны вярнуўся ў цывілізацыю - дурачок паехаў на ўсход да дэбілаў. Усё гарманічна.

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты35

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць