БЕЛ Ł РУС

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok

17.01.2026 / 00:08

Nashaniva.com

У Калінкавічах жыве сапраўдны чараўнік Станіслаў Бічан, які ператварае ржавае жалеза ў бліскучыя рэтра-шэдэўры. Любоў да тэхнікі ў яго з дзяцінства, ужо ў восьмым класе ён сам сабраў багі з запчастак старой «інвалідкі», пішуць «Моцныя навіны».

Скрыншот з відэа

Сёння Станіслаў — майстар рэстаўрацыі. За яго плячыма — легендарная «Победа» 1952 года, адноўленая з нуля, некалькі «Волгаў», «Масквічы» і нават матацыклы.

Мужчына расказвае, што разбірае тэхніку да апошняй шрубкі, а пасля прыступае да пошуку дэталяў, якія адсутнічаюць. Шукае аўтэнтычныя, каб як з завода. На паліроўку, храмаванне і пошук запчастак часам ідуць гады, але вынік таго варты — на ягоныя экспанаты прыходзяць паглядзець нават цэлымі школьнымі класамі, а гатовыя экзэмпляры ён прапануе да продажу калекцыянерам.

Дарэчы, майстар не хавае свае таямніцы ў гаражы. Паўгода таму ён пачаў весці старонку ў TikTok, дзе паказвае ўвесь працэс рэстаўрацыі. За гэты час на яго падпісалася ўжо больш за 40 тысяч чалавек.

Чытайце таксама:

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў

«Апошняя рэстайлінгавая версія цюбінгу». У Рэчыцы каталіся з горкі… у труне

«Люблю, калі беларусы беларусяцца»: у сацсетках жартуюць з надвор’я і абмяркоўваюць праблемы

Каментары да артыкула