БЕЛ Ł РУС

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу

17.01.2026 / 17:22

Nashaniva.com

Святлана Ціханоўская разам са сваёй камандай плануе пераехаць з Літвы ў Польшчу. Пра гэта паведаміла агенцтва AFP са спасылкай на некалькі чалавек з атачэння дэмакратычнай лідаркі, а таксама на крыніцу ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы.

Святлана Ціханоўская. Фота: Jakub Porzycki NurPhoto via Getty Images

Журналісты AFP нагадваюць, што на гэтым тыдні Ціханоўская сустракалася з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім у Варшаве.

У кастрычніку мінулага года літоўскія ўлады аб'явілі пра прыняцце рашэння аб зніжэнні ўзроўню аховы Ціханоўскай. Пасля гэтага з’явіліся сумневы, ці застаецца яна жаданай асобай у краіне. Таксама заяўлялася пра ўзмацненне пагрозы з боку беларускіх спецслужбаў.

Пра тое, што рашэнне аб пераездзе Офіса Ціханоўскай у Польшчу ўжо прынята, крыніцы «Нашай Нівы» паведамлялі яшчэ месяц таму, хоць афіцыйна гэта адмаўлялася

Чытайце таксама:

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША

Ціханоўская падарыла Наўроцкаму некалькі кніг на беларускай мове. Якія?

Каментары да артыкула