БЕЛ Ł РУС

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага

17.01.2026 / 18:10

Nashaniva.com

У расійскім Пскове перад судом стане 68‑гадовая бібліятэкарка родам з Гомельшчыны, якую абвінавачваюць у фінансаванні экстрэмісцкай арганізацыі. Як паведамляе выданне «Псковская губерния» са спасылкай на прэс-службу судоў Пскоўскай вобласці, крымінальная справа ўжо перададзена ў суд, заўважыў тэлеграм-канал «Витебск, я гуляю!»

Абвінавачаная — Маргарыта Феліксаўна Палявая, ураджэнка пасёлка Уваравічы Буда-Кашалёўскага раёна. Яна працавала ў Пскоўскай абласной універсальнай бібліятэцы.

У канцы лістапада 2025 года яе ўключылі ў расійскі спіс «экстрэмістаў і тэрарыстаў» Расфінманіторынгу. Раней Палявая неаднаразова публічна выступала ў абарону гістарычнага аблічча Пскова, крытыкуючы парушэнні ахоўных зон у старой частцы горада.

Следства сцвярджае, што жанчына неаднаразова пералічвала грошы ў Фонд барацьбы з карупцыяй (ФБК), заснаваны Аляксеем Навальным. Менавіта гэтыя ахвяраванні сталі падставай для крымінальнага пераследу.

Судовы працэс пачнецца 26 студзеня ў Пскоўскім гарадскім судзе. Паводле інкрымінаванага артыкула, Маргарыце Палявой пагражае ад трох да васьмі гадоў пазбаўлення волі. Праўда, калі пашанцуе, пакаранне можа абмежавацца і штрафам.

Чытайце таксама:

Экс-журналістка дзяржаўных СМІ, якая збірала данаты на ежу, аказалася дачкой супрацоўніка КДБ. У яго нават ёсць пашпарт прыкрыцця

Судовага эксперта арыштавалі за данаты і «здраду дзяржаве»

Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»

Ціханоўская аддала 15 тысяч еўра ад Лукашэнкі на падтрымку палітвязняў

Каментары да артыкула