БЕЛ Ł РУС

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

17.01.2026 / 19:26

Nashaniva.com

Украінскія беспілотнікі атакавалі палігон, на якім праводзяць запускі балістычных ракет сярэдняй далёкасці «Арэшнік». Паводле інфармацыі з расійскіх крыніц, гэта здарылася на 4‑м дзяржаўным цэнтральным міжвідавым палігоне «Капусцін Яр» у Астраханскай вобласці, дзе працавала супрацьпаветраная абарона, паведамляе выданне militarnyi.com.

Фота ілюстрацыйнае

На гэтым палігоне праводзяцца выпрабаванні розных ракет — як малой, так і сярэдняй далёкасці, крылатых ракет і сістэм супрацьпаветранай абароны. Менавіта адсюль ракетай «Арэшнік» 8 студзеня Расія нанесла ўдар па прыгарадзе Львова.

Раней, у ліпені 2024 года, украінскія беспілотнікі ўжо атакавалі «Капусцін Яр», пашкодзіўшы будынкі на палігоне. Расійскія СМІ тады апублікавалі відэа, дзе відаць, як беспілотнікі трапляюць у мантажна-выпрабавальны корпус.

Чытайце таксама:

Паказаныя аскепкі «Арэшніка», якім Расія сёння ноччу атакавала Украіну

Расіяне нанеслі ўдар па Львоўскай вобласці. Падазраюць «Арэшнік»

Ва Украіне заявілі, што знішчылі адзін расійскі «Арэшнік» проста на палігоне

Расія закрые неба над Капусціным Ярам. Раней так рабілі пры атацы «Арэшнікам»

Каментары да артыкула