У Мінску вяртаюць цяпло ў дамы пасля аварыі на цеплатрасе
Цяпло і гарачую ваду паэтапна вяртаюць у дамы Фрунзенскага, Маскоўскага, Цэнтральнага, Савецкага і Кастрычніцкага раёнаў, паведамілі ў Мінэнерга.
Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Прыярытэтная ўвага надаецца аднаўленню цеплазабеспячэння сацыяльных аб'ектаў — бальніц, школ, дзіцячых садкоў.
Арганізаваныя абыходы жылых дамоў для праверкі параметраў ціску і тэмпературы цепланосьбіта, ліквідацыі паветраных коркаў і рэгулявання падачы цяпла ў кватэры. Ідзе наладка і рэгуляванне тэмпературнага і гідраўлічнага рэжыму сістэмы цеплазабеспячэння.
На пашкоджаных участках цепламагістраляў працягваюць працаваць аварыйныя брыгады. Персанал РУП «Мінскэнерга» працуе ва ўзмоцненым рэжыме.
Паведамляецца, што работы будуць весці ў кругласутачным рэжыме да поўнага аднаўлення цеплазабеспячэння.
Чытайце таксама:
Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі
Лукашэнка, які не любіць гарачыні, сказаў, што батарэі ў кватэрах могуць грэць і менш
Аварыя на цепламагістралі ў Мінску — жыхары пяці раёнаў могуць застацца з халоднымі батарэямі