БЕЛ Ł РУС

Удзельнічаў у парадзе, а цяпер экстрэміст. За палітыку асудзілі мазырчука

26.01.2026 / 14:36

Nashaniva.com

34‑гадовага Міхаіла Палазніка асудзілі, імаверна, па справе Гаюна.

Міхаіл Палазнік падчас службы. Фота з ягонай старонкі Укантакце

Міхаілу Палазніку 34 гады. Родам ён з Мазыра. У 2013—2014 гадах праходзіў службу ў Мінску — відавочна, у войсках сувязі. Міхаіл нават браў удзел у афіцыйным парадзе 3 ліпеня 2014 годзе, за што быў узнагароджаны граматай з медалём і падзякай ад Лукашэнкі за подпісам тагачаснага міністра абароны Юрыя Жадобіна.

Фота граматы Міхаіла з ягоных сацсетак

Палазнік захапляецца аўтамабілямі. Мяркуючы з яго сацсетках, Міхаіл — фанат маркі Peugeot, ездзіў на мадэлі 308 і добра ў іх разбіраўся. Ён часта дапамагаў іншым аўтааматарам парадамі па рамонце, дзяліўся інструкцыямі, як разабраць панэль ці паправіць праводку.

Міхаіла судзілі паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Дакладныя абставіны справы невядомыя, але часта па гэтым артыкуле судзяць за паведамленні ў чат-бот канала «Беларускі Гаюн».

Прысуд ужо ўступіў у законную сілу, і цяпер мужчына адбывае пакаранне — мяркуючы з усяго, гэта хімія з накіраваннем.

Чытайце таксама:

Дэсантніка, якога прызнавалі найлепшым камандзірам узвода спецназа, асудзілі па палітычнай крыміналцы

Што можа пагражаць тым, хто пісаў у бот «Беларускага Гаюна»? І што можна зрабіць цяпер

Былога зенітчыка з Бабруйска асудзілі за палітыку. Ён актыўны вернік-баптыст

Каментары да артыкула