Былога зенітчыка з Бабруйска асудзілі за палітыку. Ён актыўны вернік-баптыст
Анатоль Рыбак, які ў мінулым быў кадравым вайскоўцам, а пасля адстаўкі са службы спрабаваў сябе ў бізнэсе і стаў актыўным вернікам, нядаўна атрымаў прысуд. Яго абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці».

Анатолю Рыбаку 54 гады. Ён родам з вёскі Смаляны Аршанскага раёна, але школу скончыў у вёсцы Даколь Глускага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1993 годзе ён скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча ПВА і ў званні маёра быў накіраваны ў 147‑ы зенітны ракетны полк у Бабруйску (вайсковая часць 96869). Служыў там прынамсі да канца нулявых, а пасля выйшаў на пенсію.
Пасля завяршэння вайсковай кар'еры Анатоль спрабаваў адкрыць сваю справу: у жніўні 2013 года зарэгістраваў ІП, сферамі дзейнасці якога пазначаныя тэхнічнае абслугоўванне і рамонт камп'ютарнай тэхнікі. Праўда, бізнэс праіснаваў нядоўга і ўжо праз дзесяць месяцаў прадпрымальніцтва было ліквідавана. Пасля гэтага ён спрабаваў сябе ў розных сферах — напрыклад, сеткавым маркетынгу, а таксама займаўся тэхнікай як наёмны работнік.
Важную ролю ў жыцці Рыбака адыгрывае рэлігія. Ён актыўны вернік «Царквы Дабрадзейнасцi Гасподняй» — адной з найстарэйшых суполак евангельскіх хрысціян-баптыстаў у Бабруйску.
Супраць былога вайскоўца распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 і 2 арт. 361‑4 КК («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»). Падобна, што пераслед звязаны са справай Гаюна, але дакладныя абставіны невядомыя.
Рыбака судзілі ў Магілёўскім абласным судзе. Прысуд — хімія з накіраваннем ці калонія. Дома Анатоля чакае жонка.
«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны
ПАДТРЫМАЦЬ
Каментары
Как правило идут на огласку,когда у кого-то подвязки и дело пытаются замять.Но когда дело заминают это дискредитирует правоохранительные органы и систему,создает ощущения бесправия и социальное напряжение.
Да ну . Кому ты тюльку гонишь ?
Вцелом в стране не до законов .