Кір Стармер адмовіцца ўвайсці ў склад трампаўскай Рады міру
Прэм'ер Вялікабрытаніі Кір Стармер адмовіцца ўвайсці ў склад стваранай прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам «Рады міру» па кіраванні сектарам Газа, піша Financial Times са спасылкай на не названага брытанскага чыноўніка.
Кір Стармер. Фота: AP Photo/Alberto Pezzali
Таксама ад удзелу ў Радзе міру адмовілася Нарвегія. Яе МЗС паведаміла, што гэтая прапанова супярэчыць дзейным прынцыпам ААН.
Раней стала вядома, што ўдзел у ініцыятыве Дональда Трампа адмаўляецца прымаць таксама прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Трамп пасля гэтага паабяцаў увесці 200‑працэнтны тарыф на французскія віны.
Чытайце таксама:
Макрон у Давосе: Мэта ЗША — аслабіць і падпарадкаваць Еўропу
Макрон адхіліць запрашэнне Трампа ўвайсці ў склад Рады міру
У Еўропе абмяркоўваюць стварэнне як альтэрнатывы НАТА новага абарончага саюза з удзелам Украіны
Вялікабрытанія адхіліла прапанову Францыі і Італіі пачаць перамовы з Пуціным