Свет55

Макрон адхіліць запрашэнне Трампа ўвайсці ў склад Рады міру

Агенцтва Bloomberg паведамляе, што прэзідэнт Францыі Эманюэль Макрон мае намер адмовіцца ад прапановы прэзідэнта ЗША Дональда Трампа далучыцца да стваранай ім Рады міру. Паводле звестак агенцтва, якое спасылаецца на крыніцу, блізкую да французскага лідара, Макрон не збіраецца прымаць гэтае запрашэнне для Францыі.

Эманюэль Макрон. Фота: Ludovic Marin / AP

Прэзідэнт Францыі лічыць, што прапанаваны статут новай структуры выходзіць далёка за рамкі ўрэгулявання сітуацыі вакол сектара Газа і выклікае сур’ёзныя сумневы адносна захавання прынцыпаў і ролі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Раней у СМІ з’явіўся праект статута Рады міру. Згодна з ім, Дональд Трамп плануе патрабаваць па адным мільярдзе даляраў ад краін, якія захочуць стаць пастаяннымі членамі арганізацыі, а таксама пакідае за сабой вырашальнае слова пры прыняцці ўсіх рашэнняў.

Трамп ужо накіраваў запрашэнні шэрагу еўрапейскіх дзяржаў, Канадзе, а таксама Пуціну і Лукашэнку. У Польшчы ўрад папярэдзіў прэзідэнта Караля Наўроцкага, што ўдзел у такой арганізацыі магчымы толькі пасля згоды ўрада і парламента.

Каментары5

  • Барадзед
    19.01.2026
    Ни за что и никогда Эммануэль Макрон не станет в один ряд с сашкой курощупом.
  • Хых
    20.01.2026
    Памятаеце відэа, дзе Трамп шчыльна абдымае Макрона? Нібыта заляцаецца. Выглядае вельмі смешна 😁
  • Бот Луки
    20.01.2026
    "Уважаемому Президенту Беларуси" будет оказана "высочайшая честь принять участие" в "судьбоносном и грандиозном начинании" Трампа, а европейские лидеры окажутся лишенными такой чести

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць