Свет1010

У Еўропе абмяркоўваюць стварэнне як альтэрнатывы НАТА новага абарончага саюза з удзелам Украіны

Як піша выданне Politico, лідары ключавых еўрапейскіх дзяржаў ужо каля паўгода ў вузкім коле абмяркоўваюць палітыку прэзідэнта ЗША Дональда Трампа. У гэтых размовах удзельнічае і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. За гэты час сфармавалася агульнае разуменне: Еўропа павінна будаваць сваю сістэму бяспекі без апоры на ЗША. Асновай для новага вайсковага альянсу можа стаць так званая «кааліцыя ахвотных».

Вайскоўцы Узброеных сіл Украіны. Фота: 93 АМБр Халодны Яр

Высокапастаўленыя еўрапейскія чыноўнікі адзначаюць, што Злучаныя Штаты за Трампам больш не ўспрымаюцца як надзейны партнёр ні ў гандлі, ні ў сферы бяспекі. На іх думку, зрух у амерыканскай палітыцы носіць доўгатэрміновы характар, таму чакаць, што сітуацыя сама сабой нармалізуецца, бессэнсоўна — патрэбны арганізаваны і скаардынаваны пераход да новай рэальнасці.

Магчымы новы фармат разглядаецца як аснова вайсковага саюзу ў той час, калі ЗША фактычна адступаюць ад ролі гаранта еўрапейскай бяспекі і падтрымкі НАТА. Супрацоўніцтва з Амерыкай не выключаецца, але ўжо не будзе лічыцца аўтаматычным.

Калі да такога альянсу далучыцца Украіна, якая мае самую баяздольную армію ў Еўропе, то разам з Францыяй, Германіяй, Польшчай, Вялікабрытаніяй і іншымі краінамі кааліцыя зможа валодаць значным вайсковым патэнцыялам, уключаючы як ядзерныя, так і няядзерныя дзяржавы.

Спачатку, у першыя паўгода прэзідэнцтва Трампа, еўрапейцы спрабавалі весці дыялог з Вашынгтонам паводле старых правіл трансатлантычных дачыненняў. Аднак з цягам часу яны ўсё больш актыўна пачалі дзейнічаць у межах «кааліцыі ахвотных» — групы з каля 35 краін, гатовых падтрымліваць Украіну без удзелу ЗША.

Унутры гэтай кааліцыі сфармавалася так званая «вашынгтонская група», у якую ўвайшлі лідары, што разам з Зяленскім наведвалі Вашынгтон летам мінулага года. Паводле дыпламатаў, гэта супрацоўніцтва прывяло да вельмі цесных кантактаў паміж ключавымі фігурамі.

У гэтую групу ўваходзяць прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі і Італіі Кір Стармер і Джорджа Мелоні, федэральны канцлер Германіі Фрыдрых Мерц, прэзідэнты Францыі і Фінляндыі Эманюэль Макрон і Аляксандр Стуб, а таксама кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Яны маюць закрыты чат для хуткага абмеркавання вострых пытанняў і выпрацоўкі агульнай пазіцыі ў адказ на дзеянні Трампа. У гэтых абмеркаваннях удзельнічае і Зяленскі.

На фоне таго, што шлях Украіны ў НАТА фактычна заблакаваны, значэнне самога альянсу зніжаецца, бо гарантыі вайсковай падтрымкі з боку ЗША ўжо не ўспрымаюцца як безумоўныя. Уключэнне ж Украіны ў еўрапейскую кааліцыю дазволіла б ёй каардынаваць абарончую палітыку з партнёрамі і разлічваць на іх дапамогу.

У Еўропе таксама з’яўляюцца канкрэтныя прапановы аб умацаванні абароны без ЗША. Так, еўракамісар па абароне Андрус Кубілюс нядаўна выступіў з ідэяй стварэння пастаянных еўрапейскіх узброеных сіл колькасцю каля 100 тысяч чалавек і Еўрапейскай рады бяспекі з пастаяннымі і зменнымі членамі, у тым ліку Вялікабрытаніяй. Паводле яго слоў, інвеставаць у абарону трэба так, каб Еўропа магла дзейнічаць як адзіная сіла, а не як сукупнасць 27 асобных войскаў.

У Францыі ў парламент ужо ўнесены праект рэзалюцыі аб выхадзе з НАТА. Аўтарка ініцыятывы, дэпутатка ад левай партыі Клеманс Гетэ, тлумачыць гэта вяртаннем ЗША да адкрытай імперскай палітыкі, у якой Еўрасаюзу адводзіцца падпарадкаваная роля.

У адказ на жорсткія крокі Трампа, у тым ліку вакол Грэнландыі, еўрапейскія палітыкі ў кулуарных размовах пачалі абмяркоўваць і больш радыкальныя меры — ад спынення падтрымкі амерыканскай вайсковай прысутнасці ў Еўропе да вяртання кантролю над базамі ЗША.

Каментары10

  • Троянский конь в альянсе
    19.01.2026
    Есть ещё одна проблема - Польша не пойдет против США, а скорее будет продвигать интересы США в Европе и разваливать альянс
  • Поцык
    19.01.2026
    Правильно делают, и оружие американское пусть перестают покупать
  • Дада
    19.01.2026
    Троянский конь в альянсе, а UK выпадзе з гэтага альянса маментальна апасля наступных general elections. А Iталiя i не збiраецца туды ўступаць. А Германiя выкажа стрыманую падтрымку. Застануцца Францыя, Iспанiя, Iрландыя i ХАМАС.

Цяпер чытаюць

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці5

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Усе навіны →
Усе навіны

Салават у Башкартастане атакуюць украінскія дроны1

Памёр Чжу Жунцзі — чалавек, які ператварыў Кітай у наймагутнейшую гандлёвую дзяржаву4

Севастопаль застаўся без святла пасля начных атак УСУ1

У Пецярбургу прадавачка з Беларусі паверыла махлярам і вынесла грошы з касы. Але кампенсаваць гаспадару адмовілася

Дажджы падмылі помнік Ажэшкі ў Гродне, але яго своечасова ўратавалі

Такое паўночнае ззянне назіралі ўчора ў Верхнядзвінскім раёне ФОТЫ

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы7

Пасол Украіны па пытаннях Беларусі: Кіеў можа сустрэцца з Лукашэнкам, калі гэта ўратуе жыцці1

УСУ паведамілі пра вызваленне 26 населеных пунктаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці5

Беларусы горача спрачаюцца, ці варта прывязваць дапамогу на дзіця да заробку маці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць