БЕЛ Ł РУС

Пуцін прапанаваў узяць мільярд за членства Расіі ў Радзе міру з замарожаных актываў

21.01.2026 / 23:14

Nashaniva.com

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаўся адносна запрашэння ад прэзідэнта ЗША Дональда Трампа далучыцца да Рады міру.

Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп падчас сустрэчы на Алясцы 15 жніўня. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

Пуцін падзякаваў амерыканскаму боку за ініцыятыву і паведаміў, што ўсе атрыманыя прапановы перададзеныя на разгляд у Міністэрства замежных спраў Расіі. Па ягоных словах, канчатковае рашэнне адносна ўдзелу ў працы Рады міру будзе прынята пазней, бо трэба яшчэ параіцца са стратэгічнымі партнёрамі.

Адначасова Пуцін заявіў, што Расія гатовая накіраваць у будучую Раду міру адзін мільярд даляраў са сродкаў, якія зараз замарожаныя ў ЗША. 

Чытайце таксама:

Лукашэнка расказаў, чаму не будзе плаціць Трампу мільярд за членства ў Радзе міру

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь

Макрон адхіліць запрашэнне Трампа ўвайсці ў склад Рады міру

Кір Стармер адмовіцца ўвайсці ў склад трампаўскай Рады міру

Каментары да артыкула