Свет1414

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету

Дональд Трамп плануе значна пашырыць паўнамоцтвы так званай Рады міру, якую першапачаткова прапаноўвалася стварыць для аднаўлення сектара Газа. Цяпер, паводле звестак амерыканскіх чыноўнікаў, гэты орган павінен стаць глабальным і фактычна замяніць сабой Раду бяспекі ААН. Пра гэта Трамп мае намер абвясціць на Сусветным эканамічным форуме ў Давосе, дзе чакаецца самая прадстаўнічая дэлегацыя ЗША за ўсю гісторыю мерапрыемства, піша Axios са спасылкай на высокапастаўленага амерыканскага чыноўніка.

Дональд Трамп. Фота: AP Photo / Alex Brandon

Запланавана, што ў чацвер адбудзецца афіцыйнае абвяшчэнне Рады міру і падпісанне яе статута. Згодна з дакументам, кіраўніком новай структуры стане сам Трамп, і толькі ён будзе мець права вета на ўсе рашэнні. Такі фармат выклікаў незадаволенасць у Еўропе: там падкрэсліваюць, што падчас папярэдніх дамоўленасцяў, у тым ліку на сустрэчы ў Шарм-эль-Шэйху пасля спынення вайны ў Газе, пра такі орган гаворка не ішла.

Як адзначаюць дарадцы Трампа, яго ўпэўненасць у сілавой палітыцы ўзмацнілася пасля паспяховай аперацыі супраць венесуэльскага лідара Нікаласа Мадура. Пры гэтым у Белым доме сцвярджаюць, што прэзідэнт не імкнецца да сусветнага панавання: галоўным прыярытэтам для яго застаюцца інтарэсы ЗША, якія, на яго думку, усё адно застаюцца вядучай дзяржавай свету.

У статуце Рады міру гаворыцца пра стварэнне гнуткага і эфектыўнага міжнароднага механізму для ўрэгулявання канфліктаў, без згадвання ААН ці Газы. Дакумент заклікае фармаваць кааліцыю краін, гатовых да практычных і хуткіх дзеянняў, і крытыкуе наяўныя падыходы, якія, на думку аўтараў, толькі замацоўваюць крызіс, а не вырашаюць яго.

Шэраг краін ужо адмовіўся далучыцца да ініцыятывы. Францыя заявіла, што не будзе ўдзельнічаць у Радзе, дзе пастаянныя члены павінны ўнесці па мільярдзе даляраў. Паводле СМІ, Вялікабрытанія, Германія, Нідэрланды, Швецыя і Канада таксама не плануюць далучацца і будуць ігнараваць цырымонію падпісання. Негатыўна да ідэі паставіўся і Ізраіль. У той жа час гатоўнасць удзельнічаць выказалі Аргенціна, Марока, Катар і Інданезія. Усяго Трамп запрасіў у Раду 58 лідараў дзяржаў.

На фоне спрэчак паміж ЗША і Еўропай вакол Грэнландыі і ініцыятывы з Радай міру ўкраінская тэматыка на Давоскім форуме, імаверна, адыдзе на другі план. Украінскі бок паведаміў, што падпісанне плана аднаўлення і эканамічнага развіцця Украіны было адкладзена. У Вашынгтоне гэта тлумачаць тым, што дакумент яшчэ патрабуе дапрацоўкі, і істотных прарываў пакуль не чакаецца, хаця сустрэчы Трампа з Уладзімірам Зяленскім і еўрапейскімі лідарамі ўсё ж запланаваныя.

Паводле слоў украінскіх чыноўнікаў, еўрапейскім дэлегацыям у апошні момант давялося пераглядаць сваю пазіцыю і рыхтавацца да абмеркавання ўжо не Украіны, а пытанняў, звязаных з Грэнландыяй.

Каментары14

  • 20.01.2026
    Мелко пашет старый коник . Надо расространять свою власть на солнечную ситему . Нет , маловато будет ,Галалактику . Нет , маловато будет , Вселенную . Нет и это маловато будет . Тромб он Бог , создатель всего сущего !
    Аминь !
  • Рыгор
    20.01.2026
    Некалькі год і на НН і ў западных сродках ішлі размовы пра нікчэмнасць, карумпаванасць ААН. Што здарылася зараз ? ААН змяніўся ці трэба цкаваць Трампа? Праблема з ААН у тым што ўім знаходзяцца амаль ўсе краіны, уключаючы маленькія нішчыя лёгка карумпіруемыя. Спачатку гэтым займаўся СССР а потым Кітай. Цяпер Трамп спрабуе зрабіць алтэрнатыву. Так чаму вы супраціў? Вам больш падабаецца кітайскі ААН?
  • Доні vs канспіролягі - 1:0
    20.01.2026
    Більдэрбергскі клуб аб'явіў самароспуск, масоны і рэптылоіды, спяшаючыся, пакідаюць трэцюю ад Сонца планету. Татка зайшоў у чат - і высветлілася, што ніякага Сусветнага ўрада дагэтуль не было, а вось жа ён, вылупляецца з глыбіняў маразматычнай свядомасці дзядулі Дональда.

Цяпер чытаюць

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі забралі дапамогу ў беларускі, якая сышлася з гаспадаром здымнай кватэры. Данос напісаў яе зніклы без вестак муж6

Наступствы начной атакі РФ у Падольскім раёне Кіева ФОТЫ5

ЗША вядуць перамовы аб пашырэнні размяшчэння ядзернай зброі ў Еўропе2

У Беларусі вызначылі тры пляцоўкі для могільніка радыёактыўных адкідаў1

«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч19

Памёр фалькларыст Уладзімір Касько1

Чаму энцыкліку Папы Льва XIV параўноўваюць з Батлерыянскім джыхадам са свету «Дзюны», а галоўную мудрасць ён чэрпае ў словах Гандальфа19

Буданаў сумняецца, што Ціханоўская зможа спыніць правакацыі Лукашэнкі18

Трамп асабіста папрасіў Сі Цзіньпіна паўплываць на Пуціна, каб спыніць вайну ва Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць