«Далас» вярнуў беларускага абаронцу Уладзіслава Калячонка і адразу адправіў у фарм-клуб
Клуб Нацыянальнай хакейнай лігі «Далас Старз» забраў беларускага абаронцу Уладзіслава Калячонка з драфта адмоў, тым самым вярнуўшы гульца ў сваю сістэму, паведамляе «Беларускі хакей».
Фота: x.com/DallasStars
Раней «Бостан» выставіў 24‑гадовага ўраджэнца Мінска на драфт адмоў. Паводле рэгламенту НХЛ, любы клуб лігі мог забраць хакеіста без кампенсацыі, чым і скарыстаўся «Далас».
У гэтым сезоне НХЛ Калячонак выступаў за «Далас» і «Бостан». У суме абаронца правёў 13 матчаў, набраў 3 (1+2) балы і мае паказчык карыснасці «+2».
Таксама ён правёў 10 матчаў за «Тэхас Старз» у Амерыканскай хакейнай лізе і набраў 3 (0+3) балы, атрымаўшы 10 хвілін штрафу.
Туды «Далас» і вярнуў Калячонка без праходжання драфту адмоў.
Чытайце таксама:
Міжнародная федэрацыя хакею працягнула адхіленне зборнай Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў
Беларускі хакеіст змяніў у НХЛ клуб, іншага выставілі на драфт адмоў
На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў