БЕЛ Ł РУС

Францыя затрымала ў Міжземным моры танкер расійскага ценявога флоту

22.01.2026 / 17:34

Nashaniva.com

Раніцай 22 студзеня ВМС Францыі ўзялі на абардаж падсанкцыйны нафтавы танкер, які рухаўся з Расіі, паведаміў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Marinetraffic

«Аперацыя праводзілася ў адкрытым моры ў Міжземнамор'і пры падтрымцы шэрагу нашых саюзнікаў. Яна ажыццяўлялася ў строгай адпаведнасці з Канвенцыяй ААН аб марскім праве. Распачатае судовае расследаванне», — напісаў Макрон у сацсетцы X.

Пасля гэтага судна было вымушана змяніць курс.

«Мы поўныя рашучасці выконваць міжнароднае права і забяспечваць эфектыўнае выкананне санкцый. Дзейнасць «ценявога флоту» спрыяе фінансаванню агрэсіўнай вайны супраць Украіны», — дадаў прэзідэнт Францыі.

Чытайце таксама:

Германія ўпершыню не прапусціла танкер расійскага ценявога флоту праз свае тэрытарыяльныя воды

ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер, звязаны з Венесуэлай

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»

У экіпажы затрыманага танкера расійскага ценявога флоту — 17 украінцаў

Каментары да артыкула