Свет11

ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер, звязаны з Венесуэлай

15 студзеня амерыканскія вайскоўцы ўзялі пад кантроль нафтавы танкер Veronica ў Карыбскім моры. Гэта ўжо шостае судна, затрыманае Злучанымі Штатамі за апошнія тыдні. Пра гэта паведаміла Паўднёвае камандаванне ЗША, піша агенцтва Reuters.

Скрыншот з відэа Паўднёвага камандавання ЗША

У амерыканскай арміі адзначылі, што аперацыя прайшла без інцыдэнтаў. Паводле іх слоў, танкер Veronica парушыў каранцін для санкцыянаваных суднаў у Карыбскім басейне, уведзены прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам.

Reuters звяртае ўвагу, што затрыманне адбылося напярэдадні сустрэчы Трампа з лідарам венесуэльскай апазіцыі Марыяй Карынай Мачада. Іх першая асабістая сустрэча пасля адхілення ад улады Нікаласа Мадура павінна адбыцца якраз 15 студзеня.

Затрыманні танкераў сталі часткай кампаніі Трампа, накіраванай на ліквідацыю ўлады Нікаласа Мадура ў Венесуэле. Гэтая кампанія завяршылася ўварваннем амерыканскіх вайскоўцаў у краіну 3 студзеня з мэтай затрымання самога Мадура і яго жонкі.

Усе судны, якія ЗША перахапілі за гэты час, альбо знаходзіліся пад амерыканскімі санкцыямі, альбо ўваходзілі ў так званы «ценявы флот» і хавалі сваё паходжанне, каб перавозіць нафту ад падсанкцыйных краін — Ірана, Расіі або Венесуэлы.

Каментары1

  • Трамп цісні мацней!
    15.01.2026
    "ЗША затрымалі ўжо шосты замежны танкер, звязаны з Венесуэлай"
    маскоўцы так Трамп ваш ці не ?)

    ps Трамп цісні мацней!

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся2

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць