БЕЛ Ł РУС

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»

23.01.2026 / 08:00

Арына Жураўская

А слухачы патрабуюць працяг — заміксаваць песню Дзеда Барадзеда.

Скрыншот відэа ў тыктоку

Дыджэй Anton By скарыў сэрца беларусаў сваім варыянтам знакамітай «Калыханкі». Толькі пад яго версію не закрываюць вачаняткі, а наадварот актыўна танчаць у начных клубах.

У інтэрв’ю Антон распавядаў, што імкнуўся максімальна захаваць усё арыгінальнае — мелодыю, усе гармоніі і прыёмы. А вырашыў асучасніць «Калыханку» ён таму, што гэта самая любімая песня яго дзяцінства. Плюс хацелася зрабіць нешта зразумелае для кожнага беларуса.

Найбольш папулярнае відэа Anton By у тыктоку набрала каля 540 тысяч праглядаў і 13,4 тысячы лайкаў. Каментатары ў захапленні, а некаторыя з іх патрабуюць працяг — рэмікс песні Дзеда Барадзеда.

 

Чытайце таксама:

«Дразды» перазапісалі сваю знакамітую песню «Хата бацькоў» на рускай мове

Nevika спявае на беларускай мове, але часам яе песні збіраюць больш праслухоўванняў у Расіі

Рэпер Пазнякс, які парваў інтэрнэт песняй пра гавайскую піцу, выпусціў з Мэйбі Бэйбі сумесны трэк «Жабінка-Гродна»

Пра беларускі гурт Soyuz больш ведаюць замежнікі, чым суайчыннікі

Каментары да артыкула