БЕЛ Ł РУС

Павышаюць тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

23.01.2026 / 22:49

Nashaniva.com

Указ аб павышэнні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Камунальныя плацяжы ў Беларусі вырастуць на 22,5 рублі — разлік зроблены для сям'і з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры плошчай 48 кв. м пры стандартным спажыванні паслуг.

Павышэнне пройдзе ў два этапы:

Паводле разлікаў адміністрацыі Лукашэнкі, аплата ЖКП складзе каля 3,5% даходу сям'і з двума людзьмі, якія працуюць, і 7,5% — для сям'і з двух пенсіянераў.

Сістэма безнаяўных жыллёвых субсідый захаваецца: дапамога належыць тым, у каго выдаткі на камуналку перавышаюць 20% даходу ў горадзе і 15% — у сельскай мясцовасці.

Чытайце таксама:

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе

У Мінску прадалі паўпакоя ў трохпакаёўцы і амаль 11 «квадратаў» у камуналцы. Што за здзелкі?

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку

Пяціразовая розніца: параўналі тарыфы на ЖКП для «дармаедаў» і тых, хто працуе

Каментары да артыкула