Эканоміка66

Пяціразовая розніца: параўналі тарыфы на ЖКП для «дармаедаў» і тых, хто працуе

Беларусы ў шоку ад жыровак у 500—700 рублёў — з 1 кастрычніка ўласнікі жылля (наймальнікі), якія трапілі ў базу дармаедаў, плацяць 100% па камуналцы за ўсю жылплошчу, а не толькі за сваю частку. «Мінская праўда» даведалася, па якіх жа тарыфах разлічваюць так званых «дамаедаў», а па якіх тых, хто афіцыйна працуе.

З 1 кастрычніка ўсім грамадзянам, якія ўключаны ў базу працаздольных, але не занятых у эканоміцы, налічваецца плата за жыллёва-камунальныя паслугі па поўных эканамічна абгрунтаваных тарыфах.

Водазабеспячэнне: Калі чалавек не працуе, то за водазабеспячэнне (1 куб. м) яму прыйдзецца плаціць 2,1548 рубля, субсідаваны тарыф — 1,8793. 

Ацяпленне: Для дармаедаў эканамічна абгрунтаваны тарыф усталяваны на ўзроўні 134,94 рубля за 1 Гкал. Тады як працуючыя людзі плацяць амаль у пяць разоў менш — 27,2323 рубля за 1 Гкал.

Газ: Эканамічна абгрунтаваны тарыф за 1 куб. м прыроднага газу (пры наяўнасці ў кватэры прыбора індывідуальнага ўліку расходу газу) для беспрацоўных складае 0,575 рубля. Для працуючых — усяго 0,2125 рубля.

«Не плаціць» нельга

Прычым калі ў дармаеда ва ўласнасці некалькі кватэр, за кожную ён будзе плаціць камуналку ў 100% памеры. Не плаціць нельга — будзе расці пеня. Як вынік, жыллёва-камунальныя паслугі могуць і зусім адключыць.

Каментары6

  • +
    18.11.2025
    Цель повышения - чтоб продали квартиры в РБ и уехали из страны уже навсегда?
  • 453543
    18.11.2025
    Тож мне адкрыццё. Такое i раней iснавала. Калi у вас у маёмасцi ёсць жыллё, дзе нiхто не жыве (спадчына, напрыклад) так i плацiлi: за ацяпленне у 5 разоу даражэй, за газ у 3 разы i г.д.
    Далей будзе яшчэ горш: для усiх, хто афiцыйна не працуе, увядуць платную медыцыну i г.д.
    А што вы жадалi, гэта дзiкi капiталiзм, дзетка!
  • see
    18.11.2025
    453543, платную медыцыну? А что робіць зараз так званая бясплатная? Выпісвае бальнічныя?

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын10

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 22

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

«Няхай за захоўванне прадуктаў плацяць крамы». Беларусы расказалі, на чым і як ашчаджаюць4

The Atlantic: Трамп падтрымаў ідэю змякчэння санкцый супраць Расіі ў абмен на вызваленне палітвязняў8

Уладальнік кувалды «Вагнера» з Рэчыцы атрымаў працу спецыяліста па моладзевай палітыцы4

Ціханоўская ў Еўрапарламенце засцерагла ЕС ад зняцця санкцый з Расіі і Лукашэнкі26

У Германіі мужчына спаліў гістарычнае распяцце XVII стагоддзя11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын10

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць