Грамадства33

Мужчына купіў кватэру ў «дармаеда» — і заплаціў за камуналку па поўным тарыфе

Чаму так атрымалася?

Андрэй нядаўна набыў жыллё ў Гомелі, расказвае выданне «Белка».

«Я купіў кватэру ў чалавека, не занятага ў эканоміцы. Камунальныя паслугі яму налічваліся па поўным кошце. Былы гаспадар высяляўся тыдзень. Прыкладна столькі ж мне спатрэбілася, каб перааформіць жыллё на сябе», — распавёў гамяльчук.

Аказалася, што ўвесь гэты час камуналку працягвалі налічваць па поўных тарыфах. «Чаму я павінен пераплачваць, калі ўсё жыццё працую?» — задаецца пытаннем мужчына.

У Разлікова-даведачным цэнтры горада Гомеля адказалі, што плацельшчыкам жыллёва-камунальных паслуг новы гаспадар кватэры становіцца толькі з моманту рэгістрацыі права ўласнасці на яе.

Парадак наступны: у Гомельскім агенцтве па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры трэба зарэгістраваць пераход права ўласнасці на кватэру і атрымаць пасведчанне.

Пасля з гэтым дакументам трэба звярнуцца ў арганізацыю, якая ажыццяўляе налічэнні, для адкрыцця асабовага рахунку. Толькі тады былы ўласнік перастае быць плацельшчыкам. А значыць, камуналку пачнуць налічваць новаму гаспадару па ільготных тарыфах.

Плата за ЖКП па субсідаваных тарыфах будзе налічвацца пры ўмове, што ў жылым памяшканні маюцца зарэгістраваныя па месцы жыхарства грамадзяне. У адваротным выпадку будуць прымяняцца тарыфы, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат.

Каментары3

  • Адказ у пытанні
    18.01.2026
    Толькі вычварэнства ў галавах у дюдзей. Працуй, працуй далі.
  • Як бачыце
    18.01.2026
    Салідарнасці з "дармаедамі" няма ў краіне, як бачыце. А калісці пратэст дармаедаў быў. Замяніце слова "дармаед" на "унтэрменш". Сэнс той жа. Гэта дыскрымінацыя групы насялення па прызнаку ... Дайце людзям ворагаў, і людзі с задавальненнем выплясунць свой негатыў не на прычыну (Сашу), а на таго, каго "разрашылі ненавідзець". Які цудоўны народ немцы. Які цудоўны народ беларусы. Дайце па боінгу кожнаму працуючаму. А непрацуючых упеч. Паплявузгать.
  • Ярыла
    19.01.2026
    Я не працую, бо настаўнік. Падпісаўся не за Лукушенку. Максімальна была прапанова на вартаўніка ў дзіцячы садок. 450 р. Як жыць? А гэты ўсё жыццё працуе. Міліцыянт?

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах10

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

Памятаеце, «Арэшнік» упаў на гаражы пад Кіевам? Украінцы расказалі, якая сістэма дазволіла адхіліць ракету ад ваеннай цэлі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі46

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць